Правадніцы
Гэта апошні перыяд фарміравання для дзяўчынак і жанчын, старэйшых за 17 гадоў. Суполка, у якой фармуецца правадніца мае сваю назву - вогнішча. Гэта месца для сустрэчы і вандровак з дзяўчынкамі, якія маюць такія жа ідэалы. Вандроўніца павінна быць пільнай і заўсёды гатовай выслухаць, імкнуцца быць уважлівай да іншых, служыць і прысутнічаць усюды, дзе гэта неабходна. На працягу многіх гадоў у вогнішчы вандроўніца вучыцца быць успрымальнай да жыцця, быць у стане выявіць шлях, які Бог падрыхтаваў для яе. Супольнасць, Шлях і Служэнне - тры слупы вандроўніц. Жыць у Супольнасці, пайсці і атрымаць вопыт у Шляху і абраць сабе Служэнне.