Божыя кароўкі

Гэтая катэгорыя - для дзяўчынак ад 8 да 11 гадоў. Божыя кароўкі дзеляцца на групы - шосткі, кожная са сваім імем аднаго з колераў вясёлкі. Іх дэвіз: «Вось я!». Для божых каровак з'яўляецца важным закон, які мае сем пунктаў. На працягу года сустрэчы праходзяць у духу шчаслівай сям'і, радасці і прастаты. Сустрэчы праходзяць ў уяўным асяроддзі лугоў і лясоў, ў гэтай атмасферы кожная божая кароўка пазнае Бога і прыроду, навучаецца супрацоўнічаць з іншымі божымі кароўкамі. У дадатак да рэгулярных сустрэч ёсць некалькі паездак на працягу года, а кульмінацыяй становіцца летнік (летні лагер).

Мэты скаўтынгу

У чым дапамагае развівацца скаўтынг?

  1. Бог
  2. Здароўе
  3. Характар
  4. Служэнне
  5. Практыка

Скаўтынг вучыць маладых людзей гонару, маралі і такім чынам вядзе іх да Бога...

Святы Ян Павел ІІ

Адгалінаванні скаўтынгу

Ваўчаняты і Божыя Кароўкі
8-11 год
Скаўты і Скаўткі
12 - 16 год
Вандроўнікі і Правадніцы
17 год і да бясконцасці

Усе правы абаронены © 2023