Каталіцкія Скаўткі і Скаўты

Скаўткі

Скаўткамі з'яўляюцца дзяўчаты ва ўзросце ад 12 да 16 гадоў. Скаўткі падзелены на коп'і. У кожным кап'і 6-8 дзяўчат. Іх жыццё поўнае прыгод, якія яны перажываюць разам. Наша мэта ў тым, каб дапамагчы бацькам выхаваць унікальную асобу з апорай на пяць слупоў скаўтынгу: рэлігію, здароўе, характар, служэнне, практычныя уменні. На працягу года кап'ё амаль кожны тыдзень сустракаецца на зборках, дзе праз гульню дзяўчаты пазнаюць сябе, навакольны свет і вучацца  новым уменням. Кульмінацыяй года з'яўляецца летнік, які засяроджаны на тым, каб кожнае кап’ё магло паказаць усе навыкі, якімі яно авалодала падчас зборак.

Дзе ёсць скаўткі?

Зялёнае адгалінаванне

Зялёны колер сімвалізуе ўсё, што расце і прыносіць надзею. Дэвіз гэтага адгалінавання – «Я разам з іншымі». У кап'і скаўтка вучыцца працаваць разам з іншымі скаўткамі для супольнага дабра.

English French Lithuanian Polish Russian Ukrainian