Каталіцкія Скаўткі і Скаўты

Скаўты

Перад тым, як стаць скаўтам, хлопчык фармуецца як ваўчаня - праз радасныя дзейнасці навучаецца навыкам і мужнасці. Пасля пераходу да скаўтаў, хлопец уваходзіць у кап'ё, групу з 5-7 хлопцаў, у якім кожны мае сваю ролю. Такім чынам, кожны з якіх вывучае, што чалавек нясе адказнасць за поспех усёй каманды. Кап'ё мае назву ў гонар жывёлы - мядзведзя, ястраба, рысі, ваўка... У кап'е скаўт выконвае свае абавязкі ў рамках сваіх функцый, а таксама рыхтуецца, каб скласці скаўцкае абяцанне, потым атрымаць стужкі, і толькі некаторыя абраныя дасягаюць звання кап'явога. Скаўцкі год сканчаецца летнікам, які доўжыцца два тыдні. Пасля дасягнення ўзросту 17 год скаўт пераходзіць у вандроўнікі, дзе ён працягвае сваё фарміраванне дарослага мужчыны.

Дзе ёсць скаўты?

Зялёнае адгалінаванне

Зялёны колер сімвалізуе ўсё, што расце і прыносіць надзею. Дэвіз гэтага адгалінавання – «Я разам з іншымі». У кап'і скаўт вучыцца працаваць разам з іншымі скаўтамі для супольнага дабра.

English French Lithuanian Polish Russian Ukrainian