Каталіцкія Скаўткі і Скаўты

Калі будзе забраны ад іх малады, тады будуць пасціць

Пятніца пасля Папяльца

Мц 9, 14–15

Вучні Яна прыйшлі да Езуса і сказалі: Чаму мы і фарысеі посцім шмат, а Твае вучні не посцяць?

А Езус адказаў ім: Ці могуць быць у жалобе госці вяселля, пакуль з імі малады? Але прыйдуць дні, калі будзе забраны ад іх малады, і тады будуць пасціць.

Магчыма, вучні Яна яшчэ не ведаюць, што пост можа быць добрым  або дрэнным, таму посцяць шмат. А вучні Езуса баяцца пасціць, няправільна, напаказ, каб не награшыць. З пабожнымі практыкамі можна папасці ў дзве крайнасці: або іх шмат і без унутранага ўсведамлення, або зусім прапускаюцца, каб не шукаць у іх сэнсу. Як знайсці залатую сярэдзіну?

Ёсць час на вяселле, ёсць час на пост. Варта перажыць Вялікі пост, шукаючы сэнс ў малітве, посце і міласціне. Выкарыстоўваць гэта як сродак духоўнага ўзрастання.

 

Кс. Андрэй Шут

English French Lithuanian Polish Russian Ukrainian