Каталіцкія Скаўткі і Скаўты

Гэтаму пакаленню не будзе дадзена знаку, апроч знаку Ёны

Серада — І Тыдзень Вялікага посту

Лк 11, 29–32

Калі стаў збірацца народ, Езус пачаў гаварыць: Пакаленне гэтае — нягоднае пакаленне, яно шукае знаку, і не будзе дадзена яму знаку, апроч знаку Ёны. Бо, як Ёна стаў знакам для нінівіцянаў, так будзе і Сын Чалавечы для гэтага пакалення. Каралева Поўдня ўстане на судзе з людзьмі гэтага пакалення і асудзіць іх, бо яна прыйшла з краю зямлі паслухаць мудрасць Саламонаву, а вось тут нешта большае за Саламона. Людзі з Нінівы ўстануць на судзе з гэтым пакаленнем і асудзяць яго, бо яны раскаяліся дзякуючы прапаведаванню Ёны, а вось тут нешта большае за Ёну.

Езус заклікае мяне да навяртання, да веры ў Яго Слова. Заклікае да маруднай шэрай штодзённай працы над самім сабой. Можа часам я губляю сэнс у гэтым? Хочацца доказаў, нейкіх знакаў, што гэтае вучэнне праўдзівае і вартаснае.

Шатан таксама пратрабаваў знакаў ад Пана Езуса:

Калі Ты Сын Божы, скажы, каб гэтыя камяні сталі хлебам.

Калі Ты Сын Божы, кінься ўніз, бо напісана: Анёлам сваім загадае наконт Цябе, і на руках панясуць Цябе, каб Ты часам не спатыкнуўся аб камень нагою сваёй.

Можа, і мне часам хочацца задаваць падобныя пытанні Збавіцелю? Буду тады паўтараць: Пану Богу твайму будзеш пакланяцца і Яму аднаму будзеш служыць.

Кс. Андрэй Шут

English French Lithuanian Polish Russian Ukrainian