Роберт Бадэн Паўэл

Роберт Стывенсан Сміт Паўэл нарадзіўся 22 лютага 1857 г. у раёне Лондана — Падзінгтон, на Станхоп-стрыт, 6 (цяпер Станхоп тэраса, 11). Бацька яго, Бадэн Паўэл, быў святаром, прафесарам тэалогіі, прафесарам геаметрыі Оксфардскага ўніверсітэту. Роберту было тры гады, калі ён страціў свайго бацьку.

Яго маці, Генрыета Грэйс, была дачкой адмірала Ўільяма Генры Сміта. Ёй давялося адной выхоўваць семярых дзяцей (Роберт быў пятым), старэйшаму з якіх было 14 год. У памяць аб мужы яна змяніла прозвішча сям’і на Бадэн-Паўэл.

У 1876 г., пасля заканчэння школы, Роберт Стывенсан Сміт паступіў у вайсковую вучэльню. Спрабаваў затым паступіць у Оксфардскі ўніверсітэт, але не атрымалася.

Вытрымаўшы іспыт на афіцэрскі чын, Роберт атрымаў чын малодшага лейтынанта і быў прызначаны ў 13-ы гусарскі поўк. Вайсковая служба ў складзе гэтага палку праходзіла ў Індыі, ў якой ён праслужыў да 1884 г.

У 1887 г. Бадэн-Паўэла накіравалі ў Паўднёвую Афрыку, у правінцыю Натал, дзе афрыканцы чынілі сур’ёзны супраціў брытанскім каланістам.

У 1889 г. прызначаны камендантам крэпасці Мафэкінг — важнага стратэгічнага і адміністрацыйнага пункту і чыгуначнага вузлу.

12 кастрычніка 1899 году пачалася англа-бурская вайна — буры з Трансвааля абкружылі Мафэкінг. Аблога ішла на працягу сямі месяцаў (217 дзён), да 17 мая 1900 году. Гераічная абарона Мафэкінга крылася ў тым, што суадносіны бакоў былі 1:12 — крыху больш за 1000 ангельцаў супраць 12 000 бураў і ваюючых на іх баку зулускіх плямёнаў.

Гарнізон у Мафэкінгу складаўся дакладна з 1250 чалавек. Бадэн-Паўэл мабілізаваў усіх мужчынаў, якія маглі трымаць зброю. Сярод іх былі і хлапчукі 12—14 год. З найбольш упраўных быў сфарміраваны атрад выведнікаў, якім даручылі назіраць за непрыяцельскімі пазыцыямі, а таксама праносіць лісты праз кальцо бураў, якія ўзялі крэпасць у аблогу. Хлопцы праявілі максімум арганізаванасці і дысцыплінаванасці, выконваючы загады свайго равесніка-камандзіра (які ў сваю чаргу падпарадкоўваўся Бадэн-Паўэлу). Многія з іх былі ўганараваныя баявымі ўзнагародамі.

Пасьля 8 гадоў службы ў калоніях, у 1901 г. Бадэн-Паўэл вяртаецца ў Англію, дзе пераходзіць на службу ў ваенную выведку.

У студзені 1908 года кніга «Scouting for Boys» выйшла шасцю асобнымі сшыткамі (невялікімі кнігамі па некалькі тэм), па тэмах-бяседах: «Закон скаўтаў», «Выслежванне», «Камфорт у лагеры», «Як стаць дужым», «Высакароднасць рыцыраў», «Як паступаць падчас няшчасных выпадкаў», «Цвярозасць», «Як будаваць масты» і іншае.

У 1937 годзе здароўе Бадэн-Паўэла пахіснулася, і лекары параілі яму поўны спакой. Ён перасяляецца з жонкай у Кенію (Афрыка), Ныеры. Там Бадэн-Паўэл пражыў з кастрычніка 1938 году да сваёй смерці. Памер ён 8 студзеня 1941 году, не дажыўшы паўтара месяцы да свайго 84-годзя.

У 1938 Роберт Стывенсан Сміт Бадэн-Паўэл быў вылучаны на атрыманне Нобелеўскай прэміі «за братэрства нацыяў праз скаўцкі рух», але вырашэнню гэтага пытання перашкодзіла вайна.

Мэты скаўтынгу

У чым дапамагае развівацца скаўтынг?

  1. Бог
  2. Здароўе
  3. Характар
  4. Служэнне
  5. Практыка

Скаўтынг вучыць маладых людзей гонару, маралі і такім чынам вядзе іх да Бога...

Святы Ян Павел ІІ

Адгалінаванні скаўтынгу

Ваўчаняты і Божыя Кароўкі
8-11 год
Скаўты і Скаўткі
12 - 16 год
Вандроўнікі і Правадніцы
17 год і да бясконцасці

Усе правы абаронены © 2023