Каталіцкія Скаўткі і Скаўты

Прынцыпы і Права

Прынцыпы Федэрацыі Еўрапейскага Скаўтынга

1. Абавязкі скаўта пачынаюцца дома.

2. Верны сваёй Бацькаўшчыне, скаўт выступае за адзіную і братэрскую Еўропу.

3. Як сын Хрысціянства, скаўт ганарыцца сваёй верай: ён працуе для ўсталявання Валадарства Хрыста ва ўсім сваім жыцці і навакольным свеце.

 

Права скаўта

1. Скаўт дбае пра свой гонар, каб заслужыць давер.

2. Скаўт верны сваёй краіне, сваім бацькам, сваім кіраўнікам і сваім падначаленым.

3. Скаўт служыць свайму бліжняму і дапамагае яму ў дарозе да Бога.

4. Скаўт - сябар ўсім і брат для кожнага іншага скаўта.

5. Скаўт ветлівы і высокародны.

6. Скаўт бачыць у прыродзе Божае стварэнне: ён шануе расліны і жывёлаў.

7. Скаўт паслухмяны і кожнае заданне выконвае да канца.

8. Скаўт валодае сабой: ён ўсміхаецца і спявае, нават калі яму цяжка.

9. Скаўт ашчадны і ўважліва абыходзіцца з дабром іншага.

10. Скаўт чысты ў сваіх думках, словах і ўчынках.

 

Скаўцкае Прырачэнне

На мой гонар з Божай ласкай прыракаю ўсім жыццём служыць Богу, Касцёлу, маёй Бацькаўшчыне і Еўропе хрысціянскай, дапамагаць бліжняму ў кожнай патрэбе і прытрымлівацца Скаўцкага Права.

Адгалінаванні скаўтынгу

Ваўчаняты і Божыя Кароўкі
8-11 год
Скаўты і Скаўткі
12 - 16 год
Вандроўнікі і Правадніцы
17 год і да бясконцасці

Мэты скаўтынгу

У чым дапамагае развівацца скаўтынг?

  1. Бог
  2. Здароўе
  3. Характар
  4. Служэнне
  5. Практыка
Скаўтынг вучыць маладых людзей гонару, маралі і такім чынам вядзе іх да Бога...

Святы Ян Павел ІІ

 

Відэа

15 год каталіцкаму скаўтынгу на Беларусі

English French Lithuanian Polish Russian Ukrainian