Каталіцкія Скаўткі і Скаўты

Бэтлеемскі агонь у Беларусі

19 снежня ў Беларусі распачнецца штогадовая акцыя з бэтлеемскім агнём. Раніцай 19 снежня агонь, запалены ад нязгаснай лампады ў Базіліцы Нараджэння Пана ў Бэтлееме, будзе дастаўлены на беларуска-польскую мяжу. З 19 па 23 снежня каталіцкія скаўткі і скаўты запаляць лампады бэтлеемскім агнём ў касцёлах розных гарадоў і мястэчак Беларусі.

Падрабязней...

Як гомельскія скаўты правялі летнік

Як гомельскія скаўты правялі летнік

Месца для летнік было абрана ў лесе, пад Івянцом. Івянец гэта гарадскі пасёлак у Мінскай вобласці. Чаму менавіта Івянец?

Падрабязней...

Вясеннік мінскага звяза Святой Барбары 2017

Падчас «доўгіх» выходных 7-9 мая можна было б паляжаць на канапе з кнігай у руках ці пасядзець за камп’ютарам, ці прыдумаць яшчэ шмат варыянтаў таго, чым можна было б заняцца. Мінскія скаўткі абралі ў гэтыя выходныя прыгоду пад дэвізам «Свабода ў Хрысце, роўнасць прад Богам, скаўцкае братэрства». Мы правялі вясеннік у горадзе Ганцавічы, што недалёка ад Баранавіч. Нашае падарожжа пачалося ў Мінску. Адлегласць ад Мінска да Баранавіч мы пераадолелі на вельмі камфартабельным цягніку бізнэс-класу. Па словах скаўтак, першым невялікім выпрабаваннем для іх стала паездка ў дызельным цягніку «Баранавічы – Ганцавічы». Гэты цягнік не быў такім зручным, як папярэдні.

Падрабязней...

Скаўты завіталі у госці да Радые Марыя

Ўжо ў нядзелю (28 мая) на хвалях Радыё Марыя вы зможаце даведацца, хто такія скаўты, чым яны займаюцца, якую ролю ў іх дзейнасці адыгрывае духоўнасць і як можна патрапіць у іх сям'ю. Пачатак праграмы "Шчырае інтэрв'ю" ў 11:00 i 18:00. Не прапусціце!


https://vk.com/wall-128652354_230

Майскія забавы: фотасправаздача

На выходных пад Івянцом адбыліся майскія забавы для скаўтаў.

Падрабязней...

English French Lithuanian Polish Russian Ukrainian