Каталіцкія Скаўткі і Скаўты

Гісторыя Euromoot

Першы “moot” адбыўcя 1931 годзе ў швейцарскім Кардэрштэгу. Першы “Euromoot” Федэрацыі еўрапейскага скаўтынгу адбыўся ў 2007 годзе ў Славакіі і Польшы. Аднак гэта была не першая міжнародная сустрэча чырвонага адгалінавання. У Юбілейным 1975 годзе 500 шэфаў, правадніц і вандроўнікаў ФЕС прыйшлі пілігрымкай ў Рым. Падчас аўдыенцыі Папа Павел VI выказаў словы падтрымкі да Скаўтак і Скаўтаў Еўропы. Гэта быў сапраўдны заклік да далейшага развіцця ФЕС ва ўсёй Еўропе! У жніўні 1978 года дзве тысячы скаўтак і скаўтаў Еўропы пілігрымавалі ў Лурд, а ў 1994 годзе правадніцы і вандроўнікі сустрэліся на “Еўраджэме для чырвоных адгалінаванняў” у францускім Ле-Пюі-ан-Веле. Цяпер працяг гісторыі Еўрамута залежыць ад вас! Адчуйце вагу гэтай міссіі ў словах Федэральнага камісара: “У 2019 годзе мы вернемся ў Рым. І хто ведае? Магчыма, Папа натхніць нас, ісці яшчэ далей. У першую чаргу я думаю пра Лацінскую Амерыку, дзе вельмі шмат скаўтаў і скаўтак прагнуць далучыцца да нас!”.

(Марцін Харнэр, краcавік 2018)

English French Lithuanian Polish Russian Ukrainian