Каталіцкія Скаўткі і Скаўты

ГЭТА СПАДКАЕМЦА. ХАДЗЕМЦЕ, ЗАБ’ЁМ ЯГО

Пятніца — IІ Тыдзень Вялікага посту

Мц 21, 33–43. 45–46 

Езус сказаў першасвятарам і старэйшынам народа: Паслухайце іншую прыпавесць: Быў адзін гаспадар дому, які пасадзіў вінаграднік, абнёс яго агароджаю, вычасаў у ім давіла, пабудаваў вежу і, аддаўшы яго вінаградарам, адышоў. Калі ж наблізіўся час збіраць ураджай, ён паслаў слугаў сваіх да вінаградараў, каб забраць плады свае. А вінаградары, схапіўшы слугаў ягоных, аднаго пабілі, другога забілі, а іншага закідалі камянямі. Ён зноў паслаў яшчэ больш слугаў, і з імі ўчынілі тое самае. Урэшце ён паслаў да іх свайго сына, кажучы: Пасаромеюцца сына майго. Але вінаградары, убачыўшы сына ягонага, сказалі адзін аднаму: Гэта спадкаемца. Хадземце, заб’ём яго і завалодаем спадчынай ягонай. І, схапіўшы яго, выкінулі з вінаградніку і забілі. Калі ж прыйдзе гаспадар вінаградніку, што зробіць ён з гэтымі вінаградарамі? Кажуць Яму: Злодзеяў гэтых пакарае ліхою смерцю, а вінагараднік аддасць іншым вінаградарам, якія будуць аддаваць яму плады ў адпаведны час. Езус кажа ім: Няўжо ж вы ніколі не чыталі ў Пісаннях: Той камень, які адкінулі будаўнікі, стаўся галавою вугла; праз Пана гэта сталася і дзіўнае ў вачах нашых.

Падрабязней...

Вялiкапосныя рэкалекцыі для маладых правадніц прайшлi ў Лiдзе

11-12 сакавіка ў Лідзе прайшлi рэкалекцыі для маладых правадніц. Дзяўчаты прыехалi з розных куткоў Беларусі: Гомель, Гродна, Мазыр, Мінск, Івянец, Вiцебск. Падрыхтаваў i праводзiў духоўныя практыкаванні айцец Андрэй Урублеўскі з Гродна. Цiкавыя i актыўныя канферэнцыi, а таксама размовы за гарбатай, дапамаглi дзяўчатам паглыбiць сваю духоўнасць, пашырыць веды пра скаўтынг, знайсцi адказы на турбуючыя пытаннi i зрабiць пастановы на блiжэйшы час.

Падрабязней...

Аблічча Ягонае заззяла, як сонца

ІI Нядзеля Вялікага посту

Мц 17, 1–9

Узяў Езус Пятра, Якуба і Яна, брата ягонага, і павёў іх адных на высокую гару. І перамяніўся перад імі, а аблічча Ягонае заззяла, як сонца, і адзенне Ягонае стала белае, як святло. І вось з’явіліся ім Майсей і Ілля, і размаўлялі з Ім.

Падрабязней...

АСУДЗЯЦЬ ЯГО НА СМЕРЦЬ

Серада — ІІ Тыдзень Вялікага посту

Мц 20, 17–28

Калі Езус узыходзіў у Ерузалем, Ён узяў асобна дванаццаць вучняў і ў дарозе сказаў ім: Вось мы ўзыходзім у Ерузалем, і Сын Чалавечы будзе выдадзены першасвятарам і кніжнікам. І яны асудзяць Яго на смерць, і аддадуць Яго язычнікам на здзек, бічаванне і ўкрыжаванне, і на трэці дзень Ён уваскрэсне.

Тады падышла да Яго маці сыноў Зэбэдэя са сваімі сынамі і пакланілася, каб папрасіць Яго аб нечым.

Падрабязней...

Ідзі спачатку памірыся з братам сваім

Пятніца — І Тыдзень Вялікага посту

Мц 5, 20–26

Езус сказаў сваім вучням: Калі справядлівасць вашая не пераўзыдзе справядлівасці кніжнікаў і фарысеяў, то вы не ўвойдзеце ў Валадарства Нябеснае.

Падрабязней...

English French Lithuanian Polish Russian Ukrainian