Каталіцкія Скаўткі і Скаўты

Ідзі спачатку памірыся з братам сваім

Пятніца — І Тыдзень Вялікага посту

Мц 5, 20–26

Езус сказаў сваім вучням: Калі справядлівасць вашая не пераўзыдзе справядлівасці кніжнікаў і фарысеяў, то вы не ўвойдзеце ў Валадарства Нябеснае.

Падрабязней...

Гэтаму пакаленню не будзе дадзена знаку, апроч знаку Ёны

Серада — І Тыдзень Вялікага посту

Лк 11, 29–32

Калі стаў збірацца народ, Езус пачаў гаварыць: Пакаленне гэтае — нягоднае пакаленне, яно шукае знаку, і не будзе дадзена яму знаку, апроч знаку Ёны. Бо, як Ёна стаў знакам для нінівіцянаў, так будзе і Сын Чалавечы для гэтага пакалення. Каралева Поўдня ўстане на судзе з людзьмі гэтага пакалення і асудзіць іх, бо яна прыйшла з краю зямлі паслухаць мудрасць Саламонаву, а вось тут нешта большае за Саламона. Людзі з Нінівы ўстануць на судзе з гэтым пакаленнем і асудзяць яго, бо яны раскаяліся дзякуючы прапаведаванню Ёны, а вось тут нешта большае за Ёну.

Падрабязней...

ЕЗУС ПАСЦІЎ СОРАК ДЗЁН, І Д’ЯБАЛ ВЫПРАБОЎВАЎ ЯГО

І Нядзеля Вялікага посту

Мц 4, 1–11

Дух вывеў Езуса ў пустыню, каб д’ябал выпрабоўваў Яго. І пасціў Ён сорак дзён і сорак начэй, і нарэшце згаладаўся. Тады падышоў да Яго спакушальнік і сказаў Яму: Калі Ты Сын Божы, скажы, каб гэтыя камяні сталі хлебам. А Ён сказаў у адказ: Напісана: не хлебам адным будзе жыць чалавек, але кожным словам, што выходзіць з вуснаў Божых.

Тады ўзяў Яго д’ябал у святы горад, паставіў на версе святыні і сказаў: Калі Ты Сын Божы, кінься ўніз, бо напісана: Анёлам сваім загадае наконт Цябе, і на руках панясуць Цябе, каб Ты часам не спатыкнуўся аб камень нагою сваёй. Езус сказаў Яму: Напісана таксама: не будзеш выпрабоўваць Пана Бога твайго.

Падрабязней...

Вялікапосныя рэкалекцыі для правадніц у Гродна

4-5 сакавіка ў Гродна адбыліся вялікапосныя рэкалекцыі для правадніц. Дзяўчатам вельмі пашанцавала, бо духоўныя практыкаванні праводзіла сястра Паўла з ордэна Місіянерак Святой Сям’і. Яна раскрыла ўдзельніцам тэму жаноцкасці і ва ўсіх з’явілася магчымасць і час паразважаць над гэтым асаблівым дарам. 

Падрабязней...

Калі будзе забраны ад іх малады, тады будуць пасціць

Пятніца пасля Папяльца

Мц 9, 14–15

Вучні Яна прыйшлі да Езуса і сказалі: Чаму мы і фарысеі посцім шмат, а Твае вучні не посцяць?

А Езус адказаў ім: Ці могуць быць у жалобе госці вяселля, пакуль з імі малады? Але прыйдуць дні, калі будзе забраны ад іх малады, і тады будуць пасціць.

Падрабязней...

English French Lithuanian Polish Russian Ukrainian