Каталіцкія Скаўткі і Скаўты

Беларускія скаўты з Канады: шляхам да Айчыны Нябеснай, з любоўю да Айчыны зямной

У незнаёмай большасці менчукоў прыгожай форме ідуць па Мінску два чалавекі — дарослы з 11-гадовым хлопцам. Яны заходзяць у Чырвоны касцёл. Пасля Імшы мы знаёмімся з Віктарам Саўрыцкім, скаўтам з Канады, які рэгулярна адведвае Беларусь і гэтым разам прыехаў са сваім сынам Мішам.

Каб дапамагчы дзецям

Віктар пачаў каталіцкае жыццё яшчэ ў Беларусі, дзякуючы сваім бацькам, атрымаў Першую Камунію ў Чырвоным касцёле. Вучыўся ў БДУІР, атрымаў дыплом праграміста ў 1996 годзе. З таго часу і працуе ў гэтай сферы. Ажаніўся ў Канадзе пасля таго, як пераехаў туды ў 1998 годзе, але ягоная жонка таксама з Беларусі.

Пытаюся, як мой суразмоўца даведаўся пра каталіцкі скаўцкі рух.

«Гэта была вельмі цікавая сустрэча. Жонка сказала, што трэба знайсці летнік для Мішы, нашага 10-гадовага сына, і калі мы шукалі, нам не зусім падабалася тое, што яны прапанавалі. І аднойчы яна сказала: «Вось глядзі, ёсць нейкая група скаўтаў. Пойдзем паглядзім, што яны робяць». Перш-наперш трэба дадаць, што ў Канадзе не так шмат каталіцкіх скаўтаў. Я нават не ведаў, што ёсць каталіцкія скаўты ў Канадзе. Ёсць Скаўты Канады, больш секулярная, нерэлігійная група.

І калі я прыйшоў, я вельмі здзівіўся, што яны робяць знак крыжа, прамаўляюць «Ойча наш». Гэта было ў пачатку 2012 года».

Падрабязней...

Імша на пачатак скаўцкага года адбылася ў мінскім Чырвоным касцёле

7 верасня ў мінскім касцёле святых Сымона і Алены адбылася Імша на пачатак скаўцкага года. Увогуле святая Імша — асаблівы момант у жыцці скаўта, бо будуецца яно на падмурках веры.

На пачатку ўрачыстасці прысутных прывітаў кс. Юрый Санько, які, віншуючы скаўтаў, выказаў надзею, што гэты год будзе важным і плённым ў развіцці скаўцкага руху ў Мінску. Імшу ўзначаліў кс. Міхал Бубен, духоўны апякун мінскіх скаўтаў.  

У касцёле сабраліся старэйшыя скаўты («вандроўнікі» і «правадніцы») з Мінска, Наваполацка, Паставаў і Жодзіна, а таксама самыя малодшыя скаўты (ваўчаняты) з парафіі Святых Сымона і Алены. 

Падрабязней...

Адзін са скаўцкіх летнікаў прайшоў пад Івянцом

Летам скаўты заўсёды збіраюцца на вандроўкі, пілігрымкі, летнікі. Адзін са скаўцкіх летнікаў прайшоў 3 жніўня пад Івянцом.

Дзень распачаўся з прыміцыйнай святой Імшы, якую ў інтэнцыі скаўтаў Беларусі цэлебраваў кс. Міхал Бубен, што апякуецца скаўтамі парафіі Св. Сымона і св. Алены ў Мінску. У літургіі ўдзельнічалі скаўты, іх шэфы, а таксама самыя малодшыя — «ваўчаняты» і «божыя кароўкі». Падчас Імшы былі асвечаны арнат і стулы са скаўцкімі крыжамі. Напрыканцы кс. Міхал Бубен удзяліў усім прысутным прыміцыйнае бласлаўленне. 

Другой адметнай падзеяй гэтага дня для скаўтаў было іх штогадовае служэнне на Парафіядзе дзяцей і моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, якая праходзіла з 1 па 4 жніўня ў Івянцы. Скаўты рыхтавалі для ўдзельнікаў паласу перашкод. Нават нягледзячы на неспрыяльнае надвор’е, усе заданні былі выкананы выдатна.

Марына Гарашэвіч 

Прызначаны душпастыр скаўтаў і рэгіянальныя душпастыры Літургічнай службы алтара Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

Улічваючы духоўныя патрэбы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, клапоцячыся аб належнай душпастырскай апецы асяроддзя скаўтаў, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сваім дэкрэтам прызначыў ксяндза Міхала Бубена душпастырам скаўтаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. 

Таксама Мітрапаліт прызначыў адпаведным дэкрэтам рэгіянальных душпастыраў Літургічнай службы алтара (міністрантаў) Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі: 

кс. Юрый Санько – Валожынскі, Стаўбцоўскі дэканаты

кс. Міхал Бубен  - Мінскія дэканаты, Маладзечанскі, Вілейскі, Мядзельскі дэканаты

кс. Віталій Маргуноў – Барысаўскі дэканат

кс. Андрэй Кеўліч, кс. Павел Беразун – Бабруйскі і Магілёўскі дэканаты

кс. Дзмітрый Дубовік – Нясвіжскі дэканат

Да абавязкаў душпастыра скаўтаў належыць каардынацыя скаўцкіх акцый на ўзроўні архідыяцэзіі — духоўная апека над скаўтамі падчас міжпарафіяльных вандровак (скаўцкіх пілігрымак) і летнікаў — благаслаўленне падчас цырымоній прызначэння шэфаў, удзяленне благаслаўлення на іншых цырымоніях, правядзенне канферэнцый і рэкалекцый для скаўцкіх груп.

Да абавязкаў душпастыра міністрантаў належыць клопат аб фармацыі міністрантаў у давераным рэгіёне, правядзенне міжпарафіяльных акцый, міністранцкіх сустрэч падчас канікул альбо летніх рэкалекцый для міністрантаў.

Крыніца: catholic.by

Скаўты з Барысава адзначылі дзесяцігоддзе сваёй дружыны

Каталіцкія скаўты розных узростаў з Барысава сабраліся 2 чэрвеня разам, каб адзначыць 10-годдзе сваёй дружыны — першай барысаўскай дружыны ў гонар бласлаўлёных пакутнікаў з Росіцы. Сустрэча прайшла ў лясным масіве пад Барысавам.

На традыцыйным месцы сустрэчы разам з бацькамі і гасцямі сабралася каля 70-ці чалавек.

Скаўцкі рух дзеліцца на ўзроставыя групы: «ваўчаняты» — 8-11 гадоў, «скаўты» — 12-17 гадоў, «вандроўнікі» — 17 і больш гадоў. 

Самаму юнаму ўдзельніку сустрэчы Адаму, які яшчэ не дарос да таго, каб стаць «ваўчанём», было 3 месяцы. Самаму даросламу скаўту Валерыю, які носіць імя «Каа» ў гонар героя з казак Кіплінга і выконвае абавязкі дапаможнага ў зграі «ваўчанят», — 40 гадоў.

Бацькі з цікавасцю назіралі за метадамі ў занятках з моладдзю, маглі задаваць любыя пытанні і, гледзячы на настрой, які панаваў на месцы збору, былі задаволеныя тым, што ўбачылі.

Падрабязней...

English French Lithuanian Polish Russian Ukrainian