МУКА ПАНА НАШАГА ЕЗУСА ХРЫСТА

Вялікая пятніца Мукі Пана
Ян 19, 16-30
І ўзялі Езуса. І, несучы для сябе крыж, Ён выйшаў на месца, якое называлася Месцам чэрапа, па-гэбрайску – Галгота. Там укрыжавалі Яго. А з Ім двух іншых, з аднаго і з другога боку, а пасярэдзіне Езуса. Пілат жа зрабіў надпіс віны і змясціў на крыжы. Было ж напісана: Езус Назаранін, Кароль Юдэйскі. Гэты надпіс чыталі многія з юдэяў, бо месца, дзе ўкрыжавалі Езуса, было блізка ад горада. І напісана было па-гэбрэйску, па-лацінску і па-грэцкі. Першасвятары юдэяў казалі Пілату: Не пішы: Кароль Юдэйскі, але што Ён Сказаў: Я Кароль Юдэйскі. Пілат адказаў: Што напісаў, тое напісаў.
Падрабязней:МУКА ПАНА НАШАГА ЕЗУСА ХРЫСТА
- Hits: 1607