ХТО Ж ВЫКАНАЕ І НАВУЧЫЦЬ, ТОЙ ВЯЛІКІМ НАЗАВЕЦЦА Ў ВАЛАДАРСТВЕ НЯБЕСНЫМ

Серада — ІІІ Тыдзень Вялікага посту

Мц 5, 17–19

Езус сказаў сваім вучням: Не думайце, што Я прыйшоў адмяніць закон ці прарокаў: не адмяніць прыйшоў Я, але выканаць. Бо сапраўды кажу вам: пакуль не праміне неба і зямля, ніводная ёта, ніводная рыска не знікне з закону, пакуль не збудзецца ўсё. Таму, калі хто парушыць адну з гэтых найменшых запаведзяў і навучыць гэтаму людзей, той найменшым назавецца ў Валадарстве Нябесным. Хто ж выканае і навучыць, той вялікім назавецца ў Валадарстве Нябесным.

На працягу Вялікага посту стараемся папрацаваць над уласнай духоўнасцю. Каб гэта зрабіць лепш, варта часцей “заглядаць” у Закон Божы і імкнуцца яго выконваць. Гэта можа здавацца нам вельмі цяжка. Хацелася б штосьці змяніць, толькі не ў сабе, але ў Законе. Можа чакаем такога “прарока”, які скажа, што Закон Божы можна змяніць ці паслабіць. Але сам Езус гэтага не зрабіў. Застаецца другі варыянт – змяняць сябе.

Калі адкрыю сэнс і ўбачу духоўныя плады Божага Закону ў жыцці, пастараюся іншых заахвочваць да прыняцця Божага Слова ў асабістае жыццё.

Кс. Андрэй Шут

  • Hits: 524

Мэты скаўтынгу

У чым дапамагае развівацца скаўтынг?

  1. Бог
  2. Здароўе
  3. Характар
  4. Служэнне
  5. Практыка

Скаўтынг вучыць маладых людзей гонару, маралі і такім чынам вядзе іх да Бога...

Святы Ян Павел ІІ

Адгалінаванні скаўтынгу

Ваўчаняты і Божыя Кароўкі
8-11 год
Скаўты і Скаўткі
12 - 16 год
Вандроўнікі і Правадніцы
17 год і да бясконцасці
Усе правы абаронены © 2020