CЫН ЧАЛАВЕЧЫ АДЫХОДЗІЦЬ, ЯК НАПІСАНА ПРА ЯГО; АЛЕ ГОРА ТАМУ ЧАЛАВЕКУ, ЯКІ ВЫДАЕ СЫНА ЧАЛАВЕЧАГА

Вялікая серада

Мц 26, 14–25

Адзін з Дванаццаці, якога звалі Юда Іскарыёт, пайшоў да першасвятароў і сказаў: Што хочаце мне даць, і я выдам вам Яго? Яны вызначылі яму трыццаць сярэбранікаў. І з таго часу ён шукаў нагоды выдаць Яго.

У першы дзень Праснакоў прыйшлі вучні да Езуса і сказалі Яму: Дзе хочаш, каб мы прыгатавалі Табе з’есці Пасху? Ён адказаў: Ідзіце ў горад да пэўнага чалавека і скажыце яму: Настаўнік кажа: Час Мой блізкі; у цябе зраблю Пасху з вучнямі Маімі. Вучні ўчынілі так, як загадаў ім Езус, і прыгатавалі Пасху.

Калі ж настаў вечар, Ён узлёг за сталом з Дванаццаццю. І калі яны елі, сказаў: Сапраўды кажу вам, што адзін з вас выдасць Мяне. І вельмі засмуціўшыся, яны пачалі казаць Яму адзін за адным: Але ж не я, Пане? А Ён сказаў у адказ: Хто апусціў са Мною руку ў місу, той выдасць Мяне. Сапраўды, Сын Чалавечы адыходзіць, як напісана пра Яго; але гора таму чалавеку, які выдае Сына Чалавечага. Лепш было б гэтаму чалавеку не нарадзіцца. Юда, які збіраўся Яго выдаць, сказаў у адказ: Але ж не я, Раббі? Езус кажа Яму: Ты сказаў.

1. Задумаюся, якія пачуцці мог мець Езус, разумеючы, што адзін з апосталаў Яго здрадзіць. Ведаў гэта ад пачатку і ведаў, хто канкрэтна гэта зробіць. Якія маглі быць пачуцці ад самага пачатку, а якія ў момант, калі ўсё павінна было ўжо адбыцца?

2. Езус сваім прыкладам паказвае, як паставіць волю Бога над сваёй, а, нават, з’яднаць сваю волю з Божай і зрабіць гэта з любоўю.

Кс. Андрэй Шут

 
  • Hits: 718

Мэты скаўтынгу

У чым дапамагае развівацца скаўтынг?

  1. Бог
  2. Здароўе
  3. Характар
  4. Служэнне
  5. Практыка

Скаўтынг вучыць маладых людзей гонару, маралі і такім чынам вядзе іх да Бога...

Святы Ян Павел ІІ

Адгалінаванні скаўтынгу

Ваўчаняты і Божыя Кароўкі
8-11 год
Скаўты і Скаўткі
12 - 16 год
Вандроўнікі і Правадніцы
17 год і да бясконцасці
Усе правы абаронены © 2020