Нашыя сімвалы

Наш рух надае асаблівую важнасць цырымоніям і абрадам. Скаўцкая форма і сімвалы апісаныя ў Цырыманіяле Скаўтак і Скаўтаў Еўропы.

Сімвал руху ўяўляе сабою чырвоны крыж з васьмю вострымі канцамі, дапоўнены кветкай жоўтай лілеі. Ён быў абраны засноўнікамі руху ў Кёльне ў 1956 годзе.

Чырвоны мальтыйскі крыж увасабляе ідэал даўняга рыцарства, асабліва пра ордэн святога Яна з Ерусаліму. Чырвоны з'яўляецца колерам вялікадушнасці і мужнасці. Восем канцоў крыжа нагадвалі даўнім рыцарам Мальты восем Благаславенстваў з Нагорнага казання Хрыста, якія яны мусілі здабыць у сваім жыцці. 

Паводле Цырыманіялу, мальтыйскі крыж сімвалізуе каталіцкую веру, вызнаваную сябрамі руху, а яго чырвоны колер  нагадвае кроў мучанікаў.

Кветка лілеі сімвалізуе ідэал скаўтаў (выведнікаў), бо  на старых марскіх мапах яна пазначала поўнач, што дазваляла падарожнікам прытрымлівацца патрэбнага накірунку. Паводле выбару Бадэн-Паўэла, для скаўтаў яна значыць правільны шлях, па якім варта ісці. Тры пялёсткі лілеі нагадваюць пра тры асноўныя скаўцкія цноты: шчырасць, ахвярнасць і чысціню. 

Сімвал руху выкарыстоўваецца галоўным чынам на крыжы Прырачэння, на нашыўцы кашулі і швэдру, на спражцы рэменя, а таксама  на штандары руху, называным «басан».

Басан

Басан – гэта штандар Скаўтак і скаўтаў Еўропы. Яго чорна-белы фон пазычаны ад мальтыйскага ордэну. Як і на харугве шпітальнікаў, чорны і белы колеры сімвалізуюць барацьбу дабра супраць зла. Белая частка нашываецца на чорную і такім чынам займае большую частку штандара як сімвал перамогі дабра над злом. На гэтым фоне размешчаны сімвал руху: чырвоны васьміканцовы крыж з кветкай лілеі. Гэты штандар быў створаны і зацверджаны ў 1966-м годзе падчас пілігрымкі руху на гару Сан-Мішэль у рамках святкавання яе тысячагоддзя.

Менавіта на гэтым штандары Каталіцкія скаўткі і скаўты ўрачыста складаюць сваё Прырачэнне..