У нядзелю, 21 снежня, парафіі Віцебскай вобласці напоўніліся асаблівым святлом . Менавіта ў гэты дзень вернікі сустрэлі Бэтлеемскі агонь- сімвал надзеі, супакою і братэрства, які штогод вандруе па ўсім свеце, нагадваючы пра набліжэнне Нараджэння Хрыстова.
Вечарам суботы, 19 снежня, каля мінскай архікатэдры можна было ўбачыць незвычайную працэсію. Два штандары з рыцарскімі крыжамі, хлопцы і дзяўчаты розных узростаў, апранутыя ў прыгожую форму неслі ў руках запаленыя лампадкі. Упэўнены, што мінакі задаваліся пытаннямі кшталту "Хто гэта?", "Чаму яны так апранутыя?", "Што яны тут робяць?" Але, дасведчаныя асобы з упэўненнасцю скажуць, што гэта Каталіцкія скаўты, і гэта іхная адмысловая форма, а выконваюць яны тут ганаровае заданне: прыносяць у сваю архікатэдру – галоўны храм сваёй архідыяцыэзіі – Бэтлеемскае святло міру. Што такое Бэтлеемскі агонь і якім чынам ён трапляе ў Беларусь распавядалася ў нашым ранейшымартыкуле.
Вечарам 17 снежня на нейтральнай тэрыторыі паміж Беларуссю і Польшчай, на прапускным пункце “Брузгі – Кузніца Беластоцкая”, польскія скаўты перадалі сваім беларускім калегам Бэтлеемскі агонь міру.