Дзень братэрскай думкі ў Барысаве
Калі б не адзін англійскі генерал, не было б спаткання 21 лютага ў Барысаве маладых дзяўчат і хлопцаў. Разам усе сабраліся, каб адсвяткаваць гадавіну нараджэння свайго заснавальніка - Роберта Бадэн Паўэла.
Дзень Братэрскай Думкі распачаўся ўрачыстай парафіяльнай святой Імшой з удзелам скаўтаў, на якой вікарый заахвоціў парафіянаў даведацца, што такое ДБД. На жаль пакуль ніхто не звярнуўся :)
Працяг адбыўся ўжо на пляцоўцы каля касцёла. На ўрачыстым шыхтаванне сабралося таксама шмат гасцей, сярод якіх дзеючыя Генеральны камісар і старшыня Рады, якія скарысталі магчымасць далучыцца да роднай дружыны. Уступным словам прывітаўшы, таксама было нададзена шэфскае Прырачэнне – у Барысаўскай дружыне новы Акела! Віншуем, Віталь Кажэўнікаў!
Забавы па адзінках – прыемны клопат для шэфаў. Маладыя хлопцы-вандроўнікі далучыліся да дружыновага на канферэнцыю, скаўты зрабілі выправу ў горад, а дзяўчаткі бавілі час побач з намі.
Асобным пытаннем стаяў таксама абед, які, нягледзячы на тое, што каля касцёла няма лесу, атрымаўся паводле традыцый скаўтынгу. Асаблівае дзякуй таксама Хрысціне Драздоўскай і Уладзіку Мацельскаму. Без абеду – забавы не забавы :)
Заключным этапам дня было вогнішча, якое на жаль абышлося без агню, і заключнае шыхтаванне. Паглядзеўшы адзін на аднаго, хлопцы і дзяўчаты спадзяюся атрымалі новы стымул, каб разам сустракацца часцей. Але для гэтага трэба працаваць лепш. Бо такія сустрэчы проста так не робяць ;)
Дружыновы 1 Барысаўскай дружыны
Уладзіслаў Драздоўскі
Фотаздымкі: Віталь Кажэўнікаў