Як гомельскія скаўты правялі летнік
Як гомельскія скаўты правялі летнік
Месца для летнік было абрана ў лесе, пад Івянцом. Івянец гэта гарадскі пасёлак у Мінскай вобласці. Чаму менавіта Івянец?
Таму што да летніка нашы скаўты ўдзельнічалі ў цыркавым майстар-класе. Майстар-клас доўжыўся роўна тыдзень, на працягу якой дзеці і скаўты займаліся цыркавым мастацтвам. А настаўнікамі для іх былі шэсць цыркачоў, якія прыехалі з Польшчы. Кожны педагог вучыў чаму-небудзь свайму: балансе, акрабатыцы, жангляванню, танцах. Таксама кожны дзень удзельнікі майстар-класа ўдзельнічалі ў Святой Имше. Пасля паказальнага выступу скаўты адправіліся ў лес.
Вечарам 26 чэрвеня скаўты прыбылі ў глыб лесу. На летнік прыехалі тры кап’я па тры чалавекі з двума звязовымi. Шэсць скаўтаў з Гомеля і трое з Барысава. Адразу пасля прыезду заняліся зборам бівака: ўстаноўка палаткі, разметка тэрыторыі кожнага кап’я, месца для вогнішча. Пад вечар усё ж выпілі чаю з бутэрбродамі і ляглі спаць. Наступныя раніца пачалася з руханкі: прабежка, практыкаванні на месцы, для тых, хто спазніўся і тых, хто праспаў- адцісканнi. Пасля руханкі было шыхтаванне, на якім быў узняты штандар і ўсталяваны планы на летнік. Затым быў сняданак, які скаўты падрыхтавалі самі на вогнішчы. Піянеркай на дадзеным летніку быў гамак, які кожнае кап’ё рабіла асобна ў свабоднай час. Для тых, хто не ведае, гамак- гэта ложак пад адкрытым небам. У піянерке перамагло кап’ ё Рысь, якое зрабіла вялікі і дужы гамак. Апоўдні кожнае дзіда правяло малітву Анёл Панскі і пачала падрыхтоўку да абеду. Пасля абеду коп’i паасобку правялі Евангелічную гадзіну і малітву Вяночак да Божай Міласэрднасці. Затым звязовыя прайшліся па копьям і ацанілі піянеркі. У наступную свабодную гадзіну хто хацеў мог схадзіць памыцца і памыць адзенне і бялізну. Пасля купання пачаўся кулiнарный батл. Звязовыя раздалі на кожнаму кап’ю па пачку рысу, па кавалку мяса, а таксама заправу. Перамагло кап’ё Бык, якое прыдумала арыгінальныя сушы з мяса. Увечары была Адарацыя, а затым сон.
Аўторак для скаўтаў пачаўся з зарадкі і сняданку. Затым было ВСГ, якое складалася з арыгінальных сэлфi і вясёлых гульняў. Гульняў было тры.
Першая гульня была камандная, мэтай якой прабегчы праз пярэсмык і выпхнуць за зону ўсіх супернікаў.
Другая гульня - фехтаванне.
Трэцяя гульня - барацьба, мэта якой ўтрымаць суперніка на лапатках 10 секунд.
А вось і нашы звязовыя).
Як заўсёды затым апоўдні Анёл Панскі, абед, Евангелічная гадзіна і Вяночак да Божай Міласэрднасці. Пасля таго як скаўты адпачылі была алімпіяда, а менавіта паласа перашкод.
Пасля алімпіяды, у якой перамагло кап'ё Рысь, у скаўтаў была вячэра і падрыхтоўка да вогнiшча. Тэма на вогнiшча для кожнага кап’я была прыдуманая звязовымi. У аснове тэмы ляжаў цырк розных нацыянальнасцяў. Пасля вогнiшча скаўты ляглі спаць.
У сераду, прачнуўшыся ў 7.00, скаўты правялі руханку і прыступілі да сняданку. Да 10.00 скаўты збіралі свае рэчы, палаткі, прыбіралі палаткі, тушылі вогнішчы, каб затым адправіцца ў Будслаў.
У Будславе скаўты прабылі да 1 ліпеня, удзельнічалі ў 4 службах, у тым ліку і ў начы.
1 ліпеня было выраблена заключнае шыхтаванне ў прысутнасці генеральнага камiсара, на якім быў апушчаны штандар і раздадзены стужачкі.
Да дома скаўты дабраліся толькі 2 ліпеня.
Скаўт кап’я Бык 1-га Гомельскага звяза св. Андрэя Баболi Максiм Ражкоў.