Бэтлеемскі агонь у Беларусі

19 снежня ў Беларусі распачнецца штогадовая акцыя з бэтлеемскім агнём. Раніцай 19 снежня агонь, запалены ад нязгаснай лампады ў Базіліцы Нараджэння Пана ў Бэтлееме, будзе дастаўлены на беларуска-польскую мяжу. З 19 па 23 снежня каталіцкія скаўткі і скаўты запаляць лампады бэтлеемскім агнём ў касцёлах розных гарадоў і мястэчак Беларусі.

Кожны год перад святам Божага Нараджэння прадстаўнікі аўстрыйскіх скаўтаў і некалькі супрацоўнікаў Аўстрыйскай тэлерадыёкампаніі накіроўваюцца ў Бэтлеем, каб прывезці сімвал Раства - агонь нязгаснай лампады, які гарыць у Базіліцы Нараджэння Пана. На самалецё агонь дастаўляюць у Вену. Затым скаўты і скаўткі з рук у рукі перадаюць агонь сваім братам і сёстрам з розных краін. Такім чынам сімвал Божага Нараджэння, а таксама супакою, надзеі і згоды яднае жыхароў розных краін.

Гісторыя распаўсюджвання Бэтлеемскага агню налічвае больш за 30 год. У 1986 годзе прадстаўнікі Аўстрыйскай тэлерадыёкампаніі ўпершыню даставілі запаленую ў Бэтлееме лампаду, каб падтрымаць хворых і самотных людзей напярэданні свята Божага Нараджэння. Акцыю падтрымалі аўстрыйскія скаўты. Дзякуючы іх ініцыятыве яна стала міжнароднай. У 1998 годзе агонь з Бэтлеему быў дастаўлены ў 22 краіны Еўропы. У 2001 годзе акцыя пашырылася далёка за межы еўрапейскага кантынента: лампада з бэтлеемскім агнём была перададзена ў ЗША.

На афіцыйным ўзроўні акцыю падтрымліваюць кіраўнікі ўсіх хрысціянскіх цэркваў Еўропы. У свой час акцыю благаславілі Ян Павел II і Бенедыкт XVI. Акцыю падтрымліваюць не толькі царкоўныя іерархі, але і прадстаўнікі дзяржаўных уладаў розных краін Еўропы.

У 1998 годзе агонь з Бэтлеему быў упершыню запалены ў святынях Беларусі. Гэтая падзея адбылася дзякуючы сябрам польскага згуртавання скаўтаў ZHP. У 2008 годзе каталіцкія скаўткі і скаўты з Беларусі ўпершыню прынялі ўдзел у акцыі. У гэтым годзе каталіцкія скаўты плануюць перадаць бэтлеемскі агонь у парафііі больш чым трыццаці гарадоў і мястэчак Беларусі.

«Перадача бэтлеемскага агню – прыгожая акцыя, якая аб'ядноўвае хрысціян. І для нас, каталіцкіх скаўтаў, удзельнічаць у гэтай справе – вялікі гонар. Бо што можа быць лепшым, чым прынесці святло Езуса туды, дзе яго чакаюць», - кажа генеральны камісар каталіцкіх скаўтак ў Беларусі Юлія Чарніцкая.

«Няхай полымя агню з Бэтлеема нагадвае кожнаму чалавеку аб сапраўднай радасці, якую нясе Езус Хрыстус! З надыходзямым святам Божага Нараджэння», - дадае генеральны камісар каталіцкіх скаўтаў у Беларусі Павел Бельскі.

19 снежня прадстаўкі польскага згуртавання скаўтаў ZHP урачыста перададуць агонь з Бэтлеему ў катэдральны касцёл Святога Францішка Ксаверыя ў Гродна. У катэдральным касцёле ў Гродна эстафету перадачы агню распачнуць каталіцкія скаўткі і скаўты.

20 снежня каталіцкія скаўты і скаўткі даставяць бэтлеемскі агонь у архікатэдральны касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску. Распаўсюджанне бэтлеемскага агню будзе доўжыцца да 23 снежня.


Спіс парафій г. Мінска, куды будзе дастаўлены Бэтлеемскі агонь

20 снежня 18:30 - архікатэдральный касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі

21 снежня 19:00 - касцёл Св. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл)

22 снежня 6:30 - парафія Божага Цела (Ангарская)

22 снежня 6:45 - парафія Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ (Кунцаўшчына, Масюкоўшчына)

22 снежня 7:00 - парафія Св. Яна Хрысціцеля (Серабранка)

23 снежня 7:00 - парафія Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) (Залатая Горка)

23 снежня 8:00 - парафія Маці Божай Ружанцовай (Лошыца)

23 снежня 17:00 - парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Сухарава)

Спіс парафій Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, куды будзе дастаўлены Бэтлеемскі агонь

23 снежня 6:45 - г. Маладзечна, парафія св. Казіміра

23 снежня 9:00 - Лагойск, парафія Св. Казіміра

23 снежня 12:00 - в. Будслаў, парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі

23 снежня 18:00 - г. Крупкі, парафія Св. Юзафа

23 снежня 18:00 - г. Смалявічы, парафія Св. Валянціна

24 снежня 9:00 - г. Барысаў, парафія Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі

24 снежня 9:00 - г. Барысаў, парафія Спаслання Духа Святога

24 снежня 23:00 - г. Жодзіна, парафія Маці Божай Фацімскай

Спіс парафій Віцебскай дыяцэзіі, куды будзе дастаўлены Бэтлеемскі агонь

23 снежня 8:30 - г.п. Бягомль, парафія Цара Езуса Хрыста

23 снежня 9:30 - г. Глыбокае, парафія Святой Тройцы

23 снежня 11:00 - г. Полацк, парафія Св. Андрэя Баболі

23 снежня 12:00 - г.п. Шуміліна, парафія Маці Божай Фацімскай

23 снежня 14:00-15:00 - г. Віцебск, парафія Езуса Міласэрнага

23 снежня 14:30 - г. Докшыцы, парафія Найсвяцейшай Тройцы

23 снежня 15:00 - в. Параф’янава, парафія Імя Найсвяцейшай Панны Марыі

23 снежня 16:00 - г. Бешанковічы, парафія Св. Пятра і Паўла

23 снежня 16:30 - г. Орша, парафія Беззаганнага сэрца Мары

23 снежня 17:00 - г. Лепель, парафія Св. Казіміра

Спіс парафій Гродзенскай дыяцэзіі, куды будзе дастаўлены Бэтлеемскі агонь

20 снежня 18:00 - г. Гродна, парафія Узвышэння Святога Крыжа

20 снежня 18:00 - в. Капцёўка, санктуарый Маці Божай

20 снежня 18:00 - г. Гродна, св. Казiмiра Каралевiча

21 снежня 7:45 - в. Сапоцкін, парафiя Унебаўзяцця Дзевы Марыі

23 снежня 9:00 - г. Смаргонь, парафія св. Міхала Арханёла

Спіс парафій Пінскай дыяцэзіі, куды будзе дастаўлены Бэтлеемскі агонь

23 снежня 7:00 г. - Баранавічы, парафія Божай Міласэрнасці і Маці Божай Вастрабрамскай

23 снежня 11:00 - г. Лунінец, парафія Святога Юзафа

23 снежня 12:00 - г. Пінск, Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя імя святога Тамаша Аквінскага

23 снежня 14:30 - г. Івацэвічы, парафія Узвышэння Святога Крыжа

23 снежня 15:30 - г. Бяроза, парафія Найсвяцейшай Тройцы

23 снежня 16:30 - г. Пружаны, парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі

23 снежня 17:00 - г. Мозыр, парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі

23 снежня 17:30 - в. Чарнаўцы (Брэсцкі раён), парафія Найсвяцейшай Тройцы

23 снежня 18:00 - г. Брэст, парафія Маці Божай Каралевы

23 снежня 20:00 - г. Жлобін, парафія Святога Казіміра

23 снежня 20:30 - г. Іванава, парафія Узвышэння Святога Крыжа

23 снежня 22:00 - г. Гомель, парафія Нараджэння Божай Маці

Усе правы абаронены © 2023