Зімнік Гомельскага Звяза Св. Кацярыны Александрыйскай

 

 

А ў нас 24-25 лютага прайшоў зімнік у Мазыры!!

І нягледзячы на тое, што на вуліцы стаялі жгучыя маразы, скаўткі рынуліся заваёўваць Мазырскія Яры!

Азбука Морзэ, цыфравыя шыфры, знаёмства з жыхаркай вёскі, гульня "на давер" - вось што чакала дзяўчат на шляху да самай Вялікай Гары! І, прайшоўушы, а дакладней - прабегшы, гэтыя перашкоды, усе мы напоўніліся адзіным духам еднасці і трываласці!

А ўвечары, запаліўшы ліхтарыкі, мы адчулі сябе ўдзельнікамі лялечнага тэатру і размоўнага хору.

Нядзеля парадавала Святой Імшой у Мазырскім Касцёле, смачнай кулінаркай і цікавай прыгодай, якая заключалася ў тым, каб дагнаць адыходзячы цягнік!

Яна Шапялевіч, г.Мазыр

Усе правы абаронены © 2023