Асеннік 2-га Мінскага звяза Св. Барбары

Мінскія скаўткі пабывалі ў замку Гедыміна ў Лідзе.
Парадавала і восеньскае надвор'е, і гасціннасць лідскай парафіі Святой сям'і. А яшчэ, дзякуючы дамоўленнасці з загадчыкам Лідскага замка, удалося правесці на замкавым пляцы шыхтаванне!
Гэта быў плённы асеннік: скаўткі даследвалі горад, шукаючы гістарычныя пабудовы згодна з заданнямі, вучыліся страляць з лука, гатавалі сняданак падчас кулінарнага конкурсу. У часе гэтага падарожжа ў нас адбыліся цырымоніі Прысягі вернасці кап'явой: дзяўчаты, якія перайшлі ў звяз з кола божых каровак у верасні, сталі паўнапраўнымі ахвотніцамі. Суботнім вечарам у нас адбыліся дзве сустрэчы: знаёмства з мясцовай моладдзю (паспявалі, пагулялі). Пасля яе адбылося больш важнае спатканне. Мы сустрэліся на Адарацыі з Панам Езусам у Найсвяцейшай Гостыі.
Дзякуем усім, хто дапамагаў нам у арганізацыі і правядзенні асенніка, хто памятаў пра нас у малітве. Дзякуем Богу за дар сяброўства і братэрства!
Напагатове!
Скаўткі 2 Мінскага звяза Св. Барбары