Скаўты і скаўткі Мінска сабраліся на супольную малітву за Федэрацыю Еўрапейскага Скаўтынга

Штогод 25 сакавіка, калі ў Касцёле адзначаецца урачыстасць Звеставання Пана, каталіцкія скаўткі і скаўты моляцца за Федэрацыю Еўрапейскага Скаўтынга. 24 сакавіка, напярэдадні ўрачыстасці, каталіцкія скаўткі і скаўты з Мінска, а таксама прадстаўнікі з Гродна і Івянца, сабраліся для супольнай малітвы і чування ў капліцы парафіі свв. Яна Евангеліста і Максіміліяна Кольбэ. Пасля супольнай малітвы скаўткі і скаўты далучыліся да цырымоніі Пастановы правадніцы, якую складала звязовая 2-ой Мінскай дружыны св. Барбары Ганна Журко. Дэвізам цырымоніі Ганна выбрала словы «Адважна крочыць наперад», сімвалам – стары ўказальнік, які паказвае ўверх. Падчас цырымоніі Ганна сказала «Fiat! Няхай мне станецца паводле Твайго слова» служэнню Богу, Касцёлу, Радзіме і ўсім сваім бліжнім. Фота: http://jan.by

Усе правы абаронены © 2023