Нараджэнне першай полацкай скаўцкай дружыны імя Святога Андрэя Баболі

22 кастрычніка, пасля Святой Імшы, адбылося урачыстае прыняцце дзяцей у зграю першай полацкай скаўцкай дружыны імя святога Андрэя Баболі.

Тым хлопчыкам, якія пажадалі прыналежыць да руху, апранулі хусту - сімвал прыналежнасці да зграі. Хуста мае два колеры: блакітны - колер сімвалічны для горада Полацка, і чырвоны - колер мучаніцтва Святога Андрэя Баболі, Святога, імя якога носіць дружына.

З гэтага дня ў хлопчыкаў распачынаецца перыяд "далікатнай лапкі". Фактычна, гэта нараджэнне зграі, так як да гэтага дня ў ёй былі толькі шэфы: Сяргей Баркоў і Андрэй Якаўлеў, і душпастыр ксёндз Алег Хмылко. Дзень нараджэнне быў адзначаны сямейным паходам у лес, з прыгатаваннем ежы на вогнішчы.

 Тэкст і фота: Сяргей Баркоў (Акела)

 

 

Усе правы абаронены © 2022