Шлях Святла міру вачамі полацкіх скаўтаў

У гэтым годзе, не гледзячы на хваробу некоторых скаўтаў, з Божай ласкі ў развозе ўдзельнічалі дзве групы: першая складалася з 5 хлопцаў, а другая з 5 дзяўчат. З дапамогай сваіх шэфаў развезлі Бэтлеемскі агонь (атрыманы ад мінскіх братоў-скаўтаў пасля прыгожай сумеснай Імшы ў Падсвіллі) па двух маршрутах.

Хлопцы наведалі 5 касцёлаў і адну грэка-каталіцкую царкву ў Віцебску, а таксама санктуарый Маці Божай Фацімскай у Шуміліна. Паўсюль сустракалі вельмі гасцінна. Асобна хочацца адзначыць, як урачыста сустрэлі нас у Віцебскай катэдры. Дзякуем за спеў, экскурсію, гарбатку, а асабліва за жывы інтарэс, які быў заўважны па шматлікіх пытаннях аб скаўтынгу!

Дзяўчаты завіталі ў Задарожжа, Шаркаўшчыну, Германавічы, Лужкі і Вушачы. Іх таксама паўсюль чакалі і гэта было вельмі прыемна. Прапанова ад шэфаў аб прыняцці ўдзелу ў развозе Бэтлеемскага агню для полацкіх скаўтак была сюрпрызам, таму гэтая прыгода была для іх асаблівай радасцю. Не забыліся і пра свае родныя касцёлы ў Полацку і Наваполацку, ды яшчэ грэка-каталіцкую царкву Святой Парасвевы Полацкай. Дзякуем Пану Богу за Ягонае шчодрае благаслаўленне і спадзяемся, што ў наступным годзе зможам аб’ехаць яшчэ больш парафій!

Тэкст і фота: Андрэй Якаўлеў

Усе правы абаронены © 2023