Шлях Бэтлеемскага агню вачамі ваўчанят з Івянца

17 снежня я, як дапаможны шэф, меў гонар разам з вачанятамі з Івянецкай дружыны развозіць Бэтлеемскі агонь у тры парафіі Валожынскага дэканату:Валожын, Вішнева, Багданава. 

Што мне хацелася б сказаць пра гэтую паездку, дык гэта тое, што я проста захапляўся вачанятамі. Гэта хлопцы, ўнутры якіх гарыць Агонь. У іх бачыш поўню жыцця: як крычаць, то з ўсёй моцы, як гуляць, дык гуляць, слухаць музыку, то на ўсю гучнасць, але калі трэба ўшанаваць Пана, то усё адкідваецца на бок, і аддаюць пашану Богую Хоць кожны, паводле свайго характару - у гэтым і прыгажосць. Бог нас не стварыў аднолькавых. У гэтых хлопцаў бачыш Жыццё.

Некаторыя з ваўчанят агонь разносілі першы раз, але усе разам яны рабілі з годнасцю і гонарам. Можа не ўсё было так, як таго патрабуе цырыманіял, але, я лічу, досвед прыйдзе. Вельмі ўразіла, як падчас перадачы агню ў Вішнева, святар паабяцаў ваўчанятам, што калі яны будуць добра маліцца разам з ім, то дасць грошы на марозіва. Ваўчаняты маліліся хто як мог і ўмеў, але святар даў грошы на марозіва ўсім. І вось некаторыя хлопцы падышлі да мяне і аддалі свае грошы, і сказалі : Хай гэта будзе на Касцел. Што сведчыць аб тым, якое добрае ў іх сэрца, хоць знешне можа падавацца зусім іншае.

Ну і канешне, нельга абмінуць супольны пасілак, бо ваўчаня заўжды галоднае. Ен адбыўся пасля перадачы агню ў Багданава (наш апошні пункт). Частка хлопцаў не ўзяла нічога з сабой, але тыя, хто браў раздзялілі свой пасілак між усімі. Я дзякую Богу за гэтых ваўчанят, бо гледзячы на іх, сам пачынаеш жыць, гарэць для Бога і іншых.

 

Тэкст і фота: Сухоцкі Сяргей

Усе правы абаронены © 2023