Нацыянальная вандроўка Гервяты - Гудагай
"У штодзенным жыцці цяжка заўважаць прысутнасць Бога і тое, як ён кіруе і дапамае на жыццевым шляху. Падчас жа гэтай вандроўкі, кожны з нас адчуваў яго прысутнасць вельмі моцна." - сведчанне скаўта з Полацкага кола Сяргея.
У мяне было некалькі прычын, якія стымулявалі мой удзел у вандроўцы. Па-першае - гэта была самая доўгая вандроўка амаль за два гады. Па-другое, трэба было падтрымаць братоў з нашага Віцебска-Полацкага кола. Па-трэцяе, я планаваў са згоды свайго духоўнага кіраўніка, апекуна шляху і кіраўніцтва скаўцкага руху адправіцца на выправу вандроўніка ў канечным пункце нашага маршрута - Гудагае. І ў чацвертых - гэта была вандроўка да Маці Божай Гудагайскай Каралевы скаўтаў. З другога боку, былі пэўныя сямейныя клопаты і абавязкі, якія патрабавалі маей прысутнасці дома, бо служэнне скаўта пачынаецца дома. Вось я і вагаўся амаль да апошняга: ехаць, ці застацца дома. Я вельмі ўдзячны маей сям’і, за тое што яны далі мне магчымасць паўдзельнічаць у гэтай вандроўцы: пакуль я трываў на вандроўцы, яны трывалі дома.
З-за таго, што да апошняга вагаўся з выездам, то і збірацца пачаў позна. Яшчэ і прадукты патрэбныя не знаходзіліся ў крамах, таму выехалі трохі пазней, чым планавалі. Думаў, што прыедзем самыя апошнія. Але мне здаецца, гэта была частка плана Пана Бога: не гледзячы на тое, што мы затрымаліся з выездам - прыехалі за пяць хвілін да прыезда вандроўнікаў з іншых мясцовасцей, якія планавалі далучыцца ў першы дзень. Пан Бог быццам казаў мне: “Не спяшайся. Я ўсе добра спланаваў, таму ты ўсюды паспееш”. Я па жыцці заўседы спяшаюся, баюся спазніцца. А падчас вандроўкі, кожны раз, калі я пачынаў спяшацца, Пан Бог нагадваў: “Ты ўсюды паспееш”. Таму я стараўся давяраць ўсе Пану Богу і рабіў усе так, як казаў шэф нашага кола Андрэй.
Пан Бог увесь час нам дапамагаў. Напрыклад, калі ў нас быў час “пустыні”, то мы шлі паўздоўж успаханых палеў па гравійнай і пыльнай дарозе і сонца свяціла так, што я адчуваў сябе нібы ў сапраўднай пустыні. Калі на другі дзень мы праходзілі праз палі рапса, гароха і збожжа - гэта надало дадатковых думак на гадзіну вандроўніка, падчас якой мы разважалі пра сейбіта і насенне.
На пачатку другога дня, калі выйшлі з лесу і ўваходзілі ў веску, тры вялікія сабакі моцна лаялі з-за забору. Здавалася, што калі б не было забору, яны нас разарвалі. Але мы ішлі спакойна, бо ведалі, што яны за заборам. Потым, узгадваючы гэты момант я падумаў, што крочачы па дарозе жыцця, нас вельмі пужаюць розныя незнаемыя справы, абставіны, жыццевыя цяжкасці і іншы раз яны выглядаюць, як тыя злыя сабакі. І калі мы спужаемся, то не зможам ісці наперад і застанемся на адным месцы. Але калі ў нашым штодзенным жыцці есць малітва і мы давяраем усе цяжкія справы і цяжкасці Пану Богу, то Ен будзе для нас быццам той забор, з-за якога нас не дастануць ніякія цяжкасці, складнасці і пагрозы.
На прыканцы нашай вандроўкі вельмі цікавы знак даў Пан Бог. Мы ішлі праз поле: свяціла сонейка і, ў нейкі момант, надыходзячае воблака дала цень. І атрымалася быццам мы з цемры па дарозе крочым да святла, якім для нас з’яўляецца Пан Езус Хрыстус.
Прыйшоўшы ў Гудагай, пакланіліся абразу Маці Божай Гудагайскай і, памаліўшыся, даверылі ей усе інтэнцыі, якія неслі з сабой падчас гэтай вандроўкі. Асабістым знакам для мяне было тое, што з правага боку ад алтара я ўбачыў абраз Святога Андрэя Баболі. Імя гэтага святога мае наша Полацкая Парафія і Полацкая дружына. Абраз гэтага святога я таксама ўбачыў у касцеле ў Налібоках, адпраўляючыся ў сваю першую вандроўку.
Пасля вячэры адправіліся на Шлях Святла і разважалі над Уваскрасеннем Пана нашага Езуса Хрыста і перыядам, пакуль Ен не ўзнесся на неба. У канцы Шляха Святла пад крыжом Пана нашага Езуса Хрыста адбылася мая выправа вандроўніка. Было вельмі прыемна, што шмат скаўтаў, не меўшых магчымасці прайсці з намі гэтую вандроўку, прыехалі падтрымаць мяне падчас выправы вандроўніка. Апошнім знакам прысутнаці Пана Бога ў той вечар было тое, што адзінай добрай пляцоўкай, дзе можна было б паставіць намет, было месца недалека ад укрыжаванага Езуса Хрыста. Быццам Пан Бог сказаў: “Няма месца лепшага, чым побач з Маім крыжам”. Таму паставіўшы намет, пачакаў пакуль дагарыць вогнішча, памаліўся і, даверыўшы ўсе клопаты і жахі Пану Богу, лег адпачываць у супакоі недалек ад падножжа крыжа. Прачнуўшыся раніцай адчуваў сябе быццам пустое поле прыгатаваннае для пасеву. Здаецца быццам нічога не можа ўнесці мітусню ў маю душу. Вельмі хочацца, каб так было на самой справе.
Перад Святой Імшой падзяліўся сваім сведчаннем з братамі і парафіянамі, як Пан Бог натхняў мяне ў дзяцінстве, нават тады, калі я зусім не ведаў Яго. Падчас Святой Імшы мой духоўны кіраўнік ўдзяліў мне сакрамэнт Эўхарыстыі - быцам сейбіт, які кінуў зерне ў падрыхтаванае поле. Выходзячы з касцела, не гледзячы на стомленнасць і жыццевыя клопаты, да якіх ужо сення вернемся, я адчуваў на сэрцы радасць, якою хочацца дзяліцца з усімі. Маю надзею, што зярнятка, атрыманае падчас вандроўкі, прынясе добры плен.
Я вельмі ўдзячны Пану Богу за ўсе тое, што Ен даў мне падчас гэтай вандроўкі.
Аўтар тэксту: Сяргей