Як хлопцы ў вандроўку хадзiлi, лазню тапiлi ды асла лавiлi

Суботнiм ранкам 16 лiстапада каля восьмай гадзiны Мiнскае i Iвянецкае кола шэфаў сустрэлася разам у дамоўленым месцы - на возеры Судабле.

Гэтае возера знаходзiцца паблiзу Жодзiна i мае цiкавыя адметнасцi: яго глыбiня не перавышае 0,6 м, а дно выслана сапрапелем – карыснай шматвекавой арганікай, якая выкарыстоўваецца ў медыцыне i сельскай гаспадарцы.

Пасля малiтвы i блаславентства душпастыра, колы вырушылi ў дарогу. Збор дамовiлiся зрабiць вечарам у в. Забашавiчы пад Барысавам. Цiкава, што гэтай весцы ўжо больш за 500 год.

Надвор’е было такiм цудоўным, што прыпомнiлiся радкі знакамiтага твора А.С.Пушкiна:

«Мороз и солнце; день чудесный!

Еще ты дремлешь, друг прелестный»

Праўда нам было не да дрымоты... «Па птушынаму палёту» да мэты першага дня вандравання было ўсяго нейкiх 15 км. Але наперадзе нас чакала шмат перашкодаў - гэта i аўтамагiстраль М1, i непралазны лес, i балота з бабрынымi хаткамii шмат iншага...

Трэба было добра распланаваць свой час, каб паспець распалiць вогнiшча i прыгатаваць абед, правесцi «гадзiну вандроўнiкаў», знайсцi рэквiзiт для гульняў i г.д.

На «гадзiну вандроунiкаў» быў выбраны фрагмент з Евангелля св. Лукi пра вучняў на шляху ў Эмаўс. Малiтва вандроунiкаў, якой мы распачалi наш шлях таксама скiравала наш позiрк на гэты фрагмент:

«Далучыся да нас на жыццёвым шляху,

як Ты ўчынiў гэта калiсьцi для вучняў на шляху ў Эмаўс».

Адлегласць ад Ерузалiма да вёскi Эмаўс складала прыкладна 11 км (10-12 па розных звестках). Пасля таго, як вучнi пазналi Езуса ў ламаннi хлеба, яны адразу вярнулiся ў Ерузалем. Такiм чынам атрымлiваецца, што яны прайшлi каля 22 км.

Цiкава, што ў вынiку, шлях нашага першага дня вандроўкі склаў таксама каля 22 км i заняў прыкладна 8 гадзiн.

Вечар у Забашавiчах, на сядзiбе спадара Андрэя Е., распачаўся менавiта евангельскiм ламаннем Хлеба - св.Iмшой, падчас якой удзельнiкi вандроўкi дзякавалi Богу за прыгоды, а таксама малiлiся аб развiццi скаутынгу ў Беларусi i аднаўленнi скўцкіх адзінак ў Барысаве. Так сталася, што на Iмшу да нас завiтаў прадстаўнiк былой Барысаўскай дружыны - спадар Валеры Д.

Iмша дапамагла аднавiць духоуныя сiлы, а фiзiчныя ўжо аднаўлялi ў лазнi. А лазня была, што трэба! Пасля святочнай супольнай вячэры, было вырашана пагуляць у настолку, разлiчаную максiмальна на 12 асоб (роўна столькi нас i было) з забаўнай назвай - «Хто асёл?».

Нават у лазнi не было так горача, як падчас гэтай гульнi. Якiх толькi эмоцый тут не было. Але ўсё, вядома, у духу братэрства i павагi... Нуцi амаль усёАлеяк кажуць: «What happens in Vegas, stays in Vegas». Урэшцеусе вясёлыя i задаволеныя (нуцi амаль усепайшлi адпачываць i набiрацца сiл.

Ранiца наступiла вельмi хутка... Асабліва для тых, хто любіць вечарам даўжэй паразмаўляць.

Нядзельную Iмшу было вырашана зрабiць на лясных «панскiх» могiлках. Таму, хутка падсiлкаваўшысязноў вырушылi ў дарогу. Гэтым разам шмат рэчаў з сабой не бралi, бо на абед вярталiся на сядзiбу.

Iмша на «панскiх» могiлках, сярод сапраўднага лесу, перажывалася неяк асаблiва... Нават хацелася затрымацца тут даўжэй. Прыемна было даведацца, што на гэтых могілках пахаваныя родныя i сваякi нашага гасціннага гаспадара дому, а таксама памалiцца за iх душы ў падзяку за яго адкрытасць.

Вярнуўшыся праз некалькi гадзiн на сядзiбу, нас чакала незвычайнае мерапрыемства - рыцарскi турнiр. Тут было ўсё: і рыцарскія паядынкі, і конныя спаборніцтвы. Коні, праўда, былі двухногія, а замест мячоў і шабляў былі мячыкі i хусты, але ўсё астатняе было цалкам сапраўдным: і шчыты, і коп'і. Нават быў прадугледжаны "пацалунак прынцэсы", праўда, жадаючых не знайшлося, але гэта ўжо іншая гісторыя.

З возера ўсё пачалося, азёрамi і скончылася!

Напрыканцы вандроўкi ў экспрэс-фармаце былi прадстаўлены легенды пра паходжанне славутых беларускiх азёраў - Нарач i Свiцязь. Гэта гiсторыi, дзе пераплецена дабро i зло, прыгажосць i зайздрасць, каханне i раставанне, радасць i сум, жыццё i смерць, праўда i выдумка.

Спадзяюся, што кожны ўдзельнiк нашай прыгоды атрымаў запал для далейшага служэння ў сваёй скаўцкай адзiнцы. А яшчэ мы атрымалi прыклад сапраўднай хрысцiянскай гасцiннасцi i любовi да блiжнiх ад гаспадароў сядзiбы ў Забашавiчах: Спадара Андрэя Е. i спадарынi Галiны Е.

Дзякуем добраму Богу за айца Алега Ш., ўсiх удзельнiкаў вандроўкi i ўсiх добрых людзей, якiх мы напаткалi ў дарозе.

Аўтар тэксту: Валерый Ш.

 

Усе правы абаронены © 2023