Радасць перапаўняла нашыя сэрцы
З 21 па 22 снежня 2024 года адбывалася ўжо традыцыйная акцыя развозу Бэтлеемскага агню па тэррыторыі ўсёй Беларусі. Гэта мерапрыемства не мінула і другога звяза св. Клары з Івянца.
Наш шэф-дапаможная божых каровак Анастасія падзялілася сваімі ўражаннямі:
"У суботу, як маме, давялося паехаць з ваўчанятамі ў Вішнева. Для маіх двух сыноў гэта быў першы ўдзел у распаўсюджванні Агню. У Вішневе нас сустрэў ксенз Юзэф. Пасля сумеснай малітвы хлопцы завалілі святара пытаннямі. Іх было шмат. Ад такога: "Як яго завуць?", - і да такіх: "А колькі год касцелу?". На шляху дадому хлопцы дзяліліся сабойкамі, і між тым, папрасілі мяне найсці гісторыю касцела. А пасля доўга абмяркоўвалі пачутае: калі касцел пабудавалі, якое гэта стагоддзе...
Ну а ў нядзелю я паехала ўжо як дапаможны шэф з божымі кароўкамі. Там сітуацыя зусім іншая. Усе дзяўчаты ўжо вазілі Бэтлеемскі агонь у мінулых гадах. Ведаюць, што гэта і як адбываецца. Мы паехалі ў Ракаў. Дзяўчаты хацелі паслужыць чымсці на Святой Імшы. І ім даручылі чытанне. Усе было як па ноткам, бо дзяўчаты ўжо даволі сталыя, вельмі адказныя і разважлівыя.
Атрымалася так, што давялося ўбачыць зусім розны падыход, розныя ўражанні дзяцей і агульнае ўспрыманне, з-за таго, што вельмі розныя дзеці. І гэта класна! Але пры тым, яны ўсе аднолькава прымалі ўдзел у адной вялікай справе і атрвымалі для свайго сэрца пэўны плён."
Сваімі ўражаннямі выказалі жаданне падзяліцца скаўткі. Вось некальмі слоў ад іх:
"Нам давялося развозіць агонь па ваколіцах любага Івянца. Важным момантам з’яўлялася вельмі добрая кампанія – маё кап’ё. І нават, негледзячы на не самае лепшае надвор’е, мы ўсё роўна захапляліся прыгажосцю прыроды.
Першым пунктам былі Налібакі, дзе нечакана для нас, айцец Мар’ян сустрэў нас спевам. Світанак мы ўжо сустракалі на наступным нашым пункце – Рубяжэвічы. А далей нас чакала ўтульная каплічка ў Рочавічах. З ёй мы пазнаёміліся гэтым летам, і маем толькі цёплыя ўражанні. Ветлівасць месных жыхароў заўсёды грэе нам сэрца. І гэтая міні-вандровачка на заўсёды застанецца ў памяці."
"Майму кап’ю ў гэтым годзе даверылі самы доўгі маршрут. У мяне было шмат хваляванняў, бо мы – новае кап’ё, невыпрабаванае цяжкасцямі. Але ў суботу з ранку мы вырушылі на нашу першую кропку – Пінск. Радасць перапаўняла нашыя сэрцы, калі мы бачылі шчаслівыя вочы ўдзячных вернікаў. Нас прымалі вельмі цёпла: спявалі песні, частавалі і дзякавалі. Пасля мы вырушылі на Іванава. Асаблівасцю гэтай мясціны з’яюляюцца свае традыцыі і нават гаворка, якая вельмі адрозніваецца ад звычнай для нас беларускай мовы. Вярнуліся да дому мы позна ўвечары, стомленыя, але шчаслівыя!"
"Сабраўшыся а 8 раніцы мы вырушылі ў наш шлях: Ляхавічы – Мядзведзічы – Ганцэвічы – Лунінец. Па дарозе было шмат цікавых і нечаканых для нас момантаў. Ветлівыя парафіяне нас частавалі, падарылі свечкі і статуэтку св.Яна, а пакуль мы ехалі у Лунінец, то нават паспелі згубіцца. Але не гледзячы на ўсе выпрабаванні нам спадабаўся гэты дзень, які застанецца ў сэрцы на доўга."
Чытаючы такія сведчанні сэрца напаўняецця цяплынёй і становіцца зразумела, як перамяняюцца сэрцы людзей. Змяняюцца дзеці і моладзь праз выпрабаванні, служэнне і адказнасць, змяняюцца людзі, да якіх трапляе гэты агонь да дому праз адкрытасць на іншых.
Усё па крысе напаўняецца сэнсам, любоўю, радасцю і Божай прысутнасцю.
Паважаныя чытачы, жадаю і вам знаходзіць гэтую любоў ў сабе і несці яе іншым, а таксама, з нагоды свята, сустрэць Раство ў супокі і радасці, у асяродзі блізкіх і родных.
З Богам!
Напагатове!
Аўтар тэксту: Наўмчык Кацярына