Дзень Братэрсай Думкі ў Полацку вачамі кап'явой

1 сакавіка скаўты і скаўткі Полацкай парафіі Святога Андрэя Баболі сабраліся разам, каб адсвяткаваць Дзень
Братэрскай думкі. У гэты важны дзень да нас таксама далучыліся і скаўты з Віцебска.

Пачалося наша свята, вядома ж, з малітвы. У 10.00 усе скаўцкія адзінкі сабраліся ў касцёле, каб праслаўляць Бога і служыць яму падчас Святой Імшы.
Пасля такога цёплага пачатку ўсе выйшлі на шыхтаванне, дзе кожнае кап'ё  атрымала сваё заданне. Так і пачаўся наш квэст, прысвечаны Ефрасінні Полацкай.
Канчатковай мэтай было адказаць на пытанні сястры Кацярыны : ці можа яна стаць святой? і ці кожнаму гэта дадзена?
Тады скаўты і адправіліся ў дарогу. Хтосьці пайшоў у музей, хтосьці-у царкву, хтосьці - да Сафійскага сабора. Кожны ўдзельнік гістарычнага квэста даведаўся нешта новае пра свой горад, пра яго вядомых асобах і, што самае галоўнае, пра святасць.
Пасля вяртання ў парафіяльны дом нас чакаў найсмачнейшы абед: піцы з гарбатай і прысмакамі. Добранька падсілкаваўшыся, коп'і разышліся, каб падрыхтаваць свае сцэнкі на вогнишча. Кожная сцэнка апісвала адзін з момантаў, цудаў жыцця Ефрасінні Полацкай. Хтосьці спяваў, хтосьці танчыў, хтосьці паказваў... але толькі ўсе разам мы змаглі прадставіць усю гісторыю жыцця і святасці Ефрасінні Полацкай.
Калі мы прыйшлі ў клас, мы распавядалі адзін аднаму пра тое, якія прыгоды чакалі нас падчас квэста... што мы даведаліся, каго сустрэлі.
Падагульніўшы ўсе нашы апавяданні, мы высветлілі, што кожны чалавек можа стаць святым. Незалежна ад таго багаты ён ці бедны, з незвычайнай знешнасцю ці наадварот, які мае высокі статус у грамадстве або нізкі... абсалютна кожны... Як спявалі нашы ваўчаняты:"як і я, так і ты можаш быць святым". Усё наша жыццё мы павінны імкнуцца да святасці, да вечнага жыцця на небе, самі і заклікаць да гэтага ўсіх астатніх.
Пасля такога цікавага вываду ўсе падняліся наверх, каб працягнуць наша вогнішча. Песні, танцы, гульні... і самае галоўнае, скаўцкая і дружная атмасфера.
Пад канец ДБД скаўты і скаўткі сабраліся ў касцёле, каб памаліцца разам на ружанцы і атрымаць Божае благаславенне.
На апошнім шыхтаванні старэйшыя скаўты павіншавалі ўсіх імяніннікаў, чые дні нараджэння былі на мінулым тыдні. І падвялі вынікі дня.
Напрыканцы хачу сказаць, што кожны чалавек, які папрысутнічаў на гэтым мерапрыемстве, пайшоў дадому з усмешкай і напоўненасцю сэрца Божай любоўю!!!

Аўтар тэксту: Ліда Другава, кап'явая кап'я Куніца

Усе правы абаронены © 2023