Як я адкрываў Імены Пана Бога. Працяг

Пасля вандроўкі, працягваючы разважаць над Імем Бога "Усемагутны", зразумеў, што я разглядаў гэтае Імя аднабакова.

Для мяне "Усемагутны" значыла, што Ён можа аздаравіць нашыя раны, здзейсніць нашыя жаданні. Але Пан Бог адчыніў мне іншыя бакі гэтага Імя.

"Усемагутны" - Той, Хто можа ўсіх зразумець, усіх апраўдаць, усё сцярпець, усё прабачыць, усіх любіць, нягледзячы ні на што.

І менавіта да гэтай "Усемагутнасці" хоча кожнага з нас далучыць Пан Бог. Кожнага, хто паверыць у Імя Яго "Ўсемагутны".

Пане Божа дапамажы мне ў кожным чалавеку бачыць Тваё стварэнне, якое Ты стварыў з любоўю. Дапамажы ў кожным церпячым бачыць Хрыста і дапамагаць Яму. Дапамажы зразумець і прабачыць кожнага чалавека, якога хачу асудзіць. Дапамажы мне ўсім людзям рабіць дабро, дарыць усмешку і добрыя словы, нягледзячы на тое, што некаторыя з іх гэтага не заслугоўваюць. Дзейнічай праз мяне Пане Божа і дапамажы мне ўжо тут на зямлі будаваць Тваё Валадарства на хвалу Імя Твайго. Дапамажы Пане Божа, бо сам па сабе я нічога не варты.

Аўтар тэксту: Сяргей з Полацкай парафіі імя св.Андрэя Баболі

 

Усе правы абаронены © 2023