Бэтлеемскі агонь 2025: сустрэча на мяжы

Вечарам 17 снежня на нейтральнай тэрыторыі паміж Беларуссю і Польшчай, на прапускным пункце “Брузгі – Кузніца Беластоцкая”, польскія скаўты перадалі сваім беларускім калегам Бэтлеемскі агонь міру.

 

Сёння, 18 снежня, стартуе акцыя па распаўсюджванню Бэтлеемскага агню па Беларусі і ў бліжэйшыя выходныя скаўты даставяць святло міру ў больш за 150 каталіцкіх парафій ва ўсіх чатырох дыяцэзіях Беларусі. Падрабязней з графікам візіту Бэтлеемскага агню ў канкрэтныя парафіі, можна азнаёміцца ў нашым артыкуле: Бэтлеемскае святло зноў чакаюць у Беларусі. Коратка пра галоўнае.

Дзякуем Пану Богу і памежным службам Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Польшча за магчымасць гэтай важнай сустрэчы на нейтральнай тэрыторыі між краінамі.

Аўтар тэксту: Андрэй Рамашка
Фатаздымкі: Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Усе правы абаронены © 2023