Асеннік у скаўтак

Вось і наступіла восень, якая цешыць людзей залацістымі фарбамі. А скаўтак яна парадавала асеннікам, які прайшоў 29-30 кастрычніка ў вёсцы Сапоцкіна. Фабулай асенняга выезда стала кніга «Хронікі Нарніі», якая надала яму казачнай атмасферы. На асенніку прысутнічалі тры кап’і: Лясная кошка, Лебедзь, Ласка - і трое шэфаў.
Хто ходзіць у госці раніцай, той паступае мудра. Менавіта з такім дэвізам мы селі на аўтобус да Сапоцкіна. Дарога была не доўгая, і хутка мы апынуліся на месцы. Нас сустрэў дождж, але гэта нікому не сапсавала настрою, бо наперадзе нас чакала шмат прыгод.
Сустракаў нас ксёнз Антоні. Пакуль мы ўладкоўваліся і раскладвалі рэчы, скончыўся дождж, і надвор'е парадавала нас сонейкам. Святая Імша прайшла вельмі цікава: падчас казання нам распавялі пра чатыры Кардынальныя цноты: разважлівасць, справядлівасць, мужнасць, устрымнасць. Кожнае кап’ё прадстаўляла адну з цнотаў, а астатнія яе адгадвалі. Пасля Святой Імшы для нас знайшлося служэнне. Мы дапамаглі прыбрацца на могілках, а таксама на даху.


