Сустрэча для звязовых на рацэ Вузлянка
30-31 студзеня 2016 года на рацэ Вузлянка (Мядзельскі раён) адбылася чарговая педагагічная сустрэча для звязовых. Гэта ўжо другая сустрэча ў гэтым скаўцкім годзе.
Гэтым разам фармат сустрэчы быў незвычайны. У першую чаргу, мы вырашылі перажыць прыгоду, якой так часта не хапае – на суткі мы ператварыліся ў індзейцаў. У пошуках месца для начоўкі мы сплаўляліся на каноэ па зімняй рацэ. Вада была вельмі халоднай, часам нават каноэ трапляла на лёд. Пасля 12 км сплыву, знайшоўшы цудоўнае месца для начоўкі, мы высадзіліся на высокім беразе. Начавалі, вядома ж, у індзейскіх вігвамах. Шкада, што тэмпература была каля нуля, напачатку быў план спаць у -10 ☹
Агулам сустрэча была прыкладам, як можна зрабіць Зборку Кап'я Кап'явых (КК) у сваім звязе. За вячэрнім вогнішчам у зімовым лесе прагучала канферэнцыя пра скаўцкі летнік, на што трэба звярнуць увагу пры яго арганізацыі. Падчас дыскусіі на тэмы «Як зацікавіць сучаснага скаўта хадзіць на зборкі» накідалі план як выкарыстаць мабільнікі у выхаваўчых мэтах.
Яшчэ адным з важных вынікаў сустрэчы было рашэнне рабіць тэхнічны курс для скаўтаў у канцы траўня. Больш інфармацыі падчас скайпу для звязовых.
А зараз паглядзіце відэа і наступным разам з намі!
Павел Граковіч
Нацыянальны камісар па зялёным адгалінаванні