Вандроўка дарогамі Віленшчыны
На мiнулых выхадных 6-7 лютага наша вогнiшча шэфаў Блаславёнай Мар’яны Бернадскай з Мiнску пабывала на зiмовай вандроўцы: Куранец-Вiлейка. У 7 гадзiн ранiцы каманда з чатырох дзяўчат разам з айцом Алегам Шэнда была напагатове i сядзела у цягнiку. У Куранец прыехалi рана, не было яшчэ i 10 ранiцы.
Зараз Куранец – гэта проста вёска у Вiлейскiм раёне, хоць i немалая. Аднак яна мае старажытную гiсторыю. Раней гэта было мястэчка, цэнтр воласці, тут праводзіліся вялікія кірмашы. У Куранцы захавалася праваслаўная царква Нараджэння Божай Мацi 1870 г., могiлкi ўдзельнiкаў нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863-1864 гг. i польскiх жаўнераў, палеглых у 1919-1920 гг, а таксама габрэйскія могілкі. Пры знаходжаннi у Куранцы складаецца ўражанне, што мясцовыя жыхары клапоцяцца пра парадак i чысцiню ў вёсцы, а таксама аб аднаўленнi i захаваннi гiстарычнай спадчыны.
З Куранца ў Вiлейку дарога пралягала маляўнiчымi мясцiнамi. Нягледзячы на зiмовы час, было па-вясенняму цепла i сонечна. Усе былi ў захапленнi ад таго, наколькi на Вiленшчыне прыгожыя лясы i наогул прырода.
На св. Імшу i абед спынiлiся каля Вiлейскага вадасховiшча. Лёд пачаў ужо таяць каля берага, аднак на сярэдзiне возера было дастаткова рыбакоў. Рыбакі – гэта вельмi смелыя людзi, можа менавiта таму Езус Хрыстус выбiраў з рыбакоў апосталаў?
У Вiлейку прыйшлi ў прыцемках. Начавалi ў парафiяльным доме касцёла Узвышэння Святога Крыжа. Гэта адзіны касцел у Вілейцы. Гэты вялiкi i прыгожы храм быў пабудаваны ў 1906-1913 гг. Архiтэктура касцёла спалучае кампазiцыйныя прынцыпы i дэкаратыўныя формы раманскага i гатычнага стыляў.
У парафiяльным доме нас сустрэў пробашч касцёла, айцец Аляксандр Барыла. Гэты гасцiнны святар прыняў нас вельмi шчыра i ветлiва. Парафiяльнае жыццё тут не стаiць на месцы, у парафiяльным доме мы сустрэлi шмат людзей, удзельнiкаў розных супольнасцей. Было таксама шмат моладзi i дзяцей, якiя праводзiлi там забаўляльны вечар.
Ранiцай, прыняўшы ўдзел у нядзельнай св. Імшы ў касцеле, мы накiравалiся ў далейшы шлях. У гэты дзень iшлi ў бок Маладзечна дарогай праз лес. Надвор’е зноў вельмi спрыяла нашай вандроўцы. У дарозе паслухалi канферэнцыю айца Алега, прыгатавалi абед у лесе. Вярталiся дадому стомленыя фiзiчна, аднак вельмi задаволенныя i адпачыўшыя духоўна, бо вандроўка – гэта выдатная магчымасць сустрэцца з Богам на прыродзе, задумацца над важнымi рэчамi, разважаючы над словамi святара, а таксама паслужыць адзін аднаму ў дарозе.