Дзень братэрскай думкі ў Гродна
27 лютага Скаўцкае асяроддзе ў Гродна адсвяткавала Дзень Братэрскай Думкі.
Традыцыйнае свята Дня Братэрскай Думкі святкуецца з 1926г. Яшчэ так званае свята сяброўства ўспамінаецца 22 лютага праз усіх скаўтаў на ўсім свеце. У далёкім 1857 г. 22 лютага ў раёне Лондана — Падзінгтон нарадзіўся Роберт Стывенсан Сміт Паўэл, генерал, пісьменнік, заснавальнік скаўтаў. Менавіта таму федэрацыя Скаўтаў Еўропы абрала гэты дзень за час святкавання.
У горадзе над Нёманам Дружына Св. Гэрарда Майеллы святкуе ДБД чацвёрты раз, а кожны з іх асаблівы непадобны да папярэдняга.
Дзень пачаўся з добрага сонечнага надвор’я і ўрачыстага шыхтавання, а затым была святая Імша, якую ўзначаліў а. Андрэй Врублеўскі. Месцам святкавання была абрана цудоўная мясціна пад назваю Гожа, навокал якой распрасцёрся прыгожы лес, дзе і задамавілася моладзь. Гэтым разам падчас вялікага палявання ваўчаняты разам з Божымі Кароўкамі перамаглі злога тыгра Шэрхана, якога не так проста было знайсці, ім дапамаглі сябры, якія навучылі арыентаванню ў лесе, аказанню першай дапамогi і многім іншым навыкам.