Напрыканцы лета кола Божых каровак з парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля з Гродна здзейсніла летні палёт. Месцам яго правядзення стаў маляўнічы аграгарадок Парэчча. Мясцовыя жыхары і нашыя верныя сябры гасцінна прынялі ў сваім доме малых вандраўнікоў.
"Які ж цудоўны і прыгожы горад Санкт-Пецярбург!" - гавораць дзяўчаткі-скаўткі з Івянца. У пачатку ліпеня кап'ё Сініца паехала ў Расію, каб перадаць сімвал Тура Скаўтаў Еўропы. Многія спытаюць, чаму менавіта дзяўчаткі з Івянца, а не напрыклад з Гродна, Гомеля, Барысава ці Мінска? А было ўсё так...
2016 год стаў асаблівым і важным ў жыцці кожнага скаўта і скаўткі, таму што мы адзначаем 15-годдзе каталіцкага скаўтынгу на Беларусі і 60-годдзе Федэрацыі еўрапейскага скаўтынгу. Менавіта па гэтай прычыне шэфы скаўтаў вырашылі зрабіць агульную пілігрымку для хлопцаў і дзяўчат.
26 чэрвеня ўсе скаўты і скаўткі Беларусі, якія вырашылі пайсці ў пілігрымку, з’ехаліся ў адно месцакаля возера Свір, але гэта не проста так: “15 год тамуменавіта ў гэты час каталіцкія скаўты і скаўткі сустрэліся на возеры Свір, каб правесці летнік, над якім упершыню залунаў наш сцяг - Басан. Усё пачыналася толькі з некалькіх коп’яў Мінска і Віцебска, а сёння нашая колькасць дасягае 300 чалавек, якія жывуць у розных кутках Беларусі” *.
Спачатку мы прысутнічалі на св. Імшы, потым адбылося шыхтаванне, на якім было больш за 150 чалавек.Менавіта пад час яго нам быў передадзены сімвал Тура Скаўтаў Еўропы, які прывезлі каталіцкія скаўты з Украіны. Гэты сімвал уяўляе сабой “драўляную статуэтку, на якой стаяць скаўт і скаўтка, яны трымаюць над сваімі галавамі полымя, як сімвал нашых гарачых сэрцаў”*.
Гэты дзень змясціў у сабе не толькісвяткаванне, але і “акцівіці” для скаўтаў і скаўтак: кулінарны конкурс, на якім перамаглі кап’ё Лебедзь з Гродна і кап’ё Расамаха з Барысава, і ВСГ (Вялікая Скаўцкая Гульня), у якой у хлопцаў перемагло кап’ё Бусел з Гродна, а ў дзяўчат кап’ё Лебедзь, таксама з Гродна.
16 красавіка 2016 года ў парафіяльным Коле Божых каровак, iснуючым пры парафii Найсвяцейшага Адкупiцеля ў Гродне, адбылося ўрачыстае складанне Абяцання кандыдатак у Божыя кароўкi. Складаючы яго Божая кароўка свядома бярэ на сябе абавязак жыць i паводзiць сябе як дзiця Божае, дапамагаць усiм, хто патрабуе дапамогi, дарыць радасць iншым праз добрыя ўчынкi.