Правадніцы
Калі дзяўчыне спаўняецца 17 год, у яе жыцці пачынаецца новы перыяд яе асабістай фармацыі. Яна становіцца правадніцай, яна вучыцца распазнаваць сябе і сваю прыгажосць, вучыцца прымаць сябе сапраўдную і вучыцца пакоры і любові па прыкладу Панны Марыі.
Гэта апошні перыяд фарміравання для дзяўчынак і жанчын, старэйшых за 17 гадоў. Суполка, у якой фармуецца правадніца мае сваю назву - вогнішча. Разам дзяўчаты перажываюць сустрэчы, выезды і вындроукі, пад час якіх вучацца цішыне, распазнаюць свет, фармуюць дух сапраўднага сяброўства.
Правадніца павінна быць пільнай і заўсёды гатовай выслухаць, імкнуцца быць уважлівай да іншых, служыць і прысутнічаць усюды, дзе гэта неабходна. На працягу многіх гадоў у вогнішчы правадніца вучыцца быць успрымальнай да жыцця, быць у стане выявіць шлях, які Бог падрыхтаваў для яе. Супольнасць, Шлях і Служэнне - тры слупы, на якія абапіраецца правадніца. Жыць у Супольнасці, пайсці і атрымаць вопыт у Шляху і абраць сабе Служэнне.
