Ваўчаняты
Гэтая ўзроставая група (8-12 гадоў) выкарыстоўвае ў сваёй методыцы "Кнігу джунгляў" Р. Кіплінга. Хлопчыкі, ваўчаняты, жывуць у адной зграі і вывучаюць закон джунгляў - паслухмянасць, мужнасць, самаадданасць і сапраўднае задавальненне ад добрых учынкаў, а таксама развіваюць свае навыкі. Падчас цікавых мерапрыемстваў паглыбляюцца адносіны з Богам і рэлігіяй. Фантастычны свет джунгляў Рэд'ярда Кіплінга выдатна падыходзіць для навучання хлопчыкаў, таму што персанажы кнігі дэманструюць дрэнныя і добрыя якасці, паказваюць, што трэба рабіць, а што не трэба. Яны вучацца самастойнаму мысленню, узаемаадносінам у групе, дзе кожны нясе адказнасць не толькі за сябе, але і за іншых.