Прынцыпы і Права
Прынцыпы Федэрацыі Еўрапейскага Скаўтынга
1. Абавязкі скаўта пачынаюцца дома.
2. Верны сваёй Бацькаўшчыне, скаўт выступае за адзіную і братэрскую Еўропу.
3. Як сын Хрысціянства, скаўт ганарыцца сваёй верай: ён працуе для ўсталявання Валадарства Хрыста ва ўсім сваім жыцці і навакольным свеце.
Права скаўта
1. Скаўт дбае пра свой гонар, каб заслужыць давер.
2. Скаўт верны сваёй краіне, сваім бацькам, сваім кіраўнікам і сваім падначаленым.
3. Скаўт служыць свайму бліжняму і дапамагае яму ў дарозе да Бога.
4. Скаўт - сябар ўсім і брат для кожнага іншага скаўта.
5. Скаўт ветлівы і высокародны.
6. Скаўт бачыць у прыродзе Божае стварэнне: ён шануе расліны і жывёлаў.
7. Скаўт паслухмяны і кожнае заданне выконвае да канца.
8. Скаўт валодае сабой: ён ўсміхаецца і спявае, нават калі яму цяжка.
9. Скаўт ашчадны і ўважліва абыходзіцца з дабром іншага.
10. Скаўт чысты ў сваіх думках, словах і ўчынках.
Скаўцкае Прырачэнне
На мой гонар з Божай ласкай прыракаю ўсім жыццём служыць Богу, Касцёлу, маёй Бацькаўшчыне і Еўропе хрысціянскай, дапамагаць бліжняму ў кожнай патрэбе і прытрымлівацца Скаўцкага Права.