Конкурс малюнкаў!
Напагатове! Дарагія сябры скаўты і скаўткі.
2026 год з’яўляецца асаблівым для ўсіх нас, таму што Рух Каталіцкіх скаутаў і скаўтак Еўропы у Беларусі перажывае юбілейны 25-ты год існавання.
З гэтай нагоды мы аб’яўляем конкурс малюнкаў, у якім запрашаем да ўдзелу усіх жадаючых.
Умовы ўдзелу:
1. Малюнкі павінны быць звязаныя са скаўцкай тэматыкай. Вы можаце адлюстраваць сваё асабістае бачанне, успрыманне, ці проста падзяліцца сваімі каштоунымі ўспамінамі праз сваю творчасць.
2. Фотаздымкі сваіх малюнкаў трэба выслаць да 30 траўня на пошту скаўцкага сайту Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..
3. Калі будзеце высылаць свае малюнкі, то ў тэме пісьма трэба ўказаць «Конкурс малюнкаў», а ў самім лісце, акрамя вашага малюнкю, трэба ўказаць імя, прозвішча, вашую адзінку і адкуль вы. Прыклад: Марыя Аскеровіч, вогнішча св. Карнэліі, Нясвіж. А ніжэй замацаваны фотаздымак вашага малюнку.
Не мае ролі, колькі вам год, ці на колькі вы ўпэўнены ў сваіх навыках малявання. Сапраўды мае кошт тое, што вы вырашылі падзяліцца сваім талентам з іншымі. Бо мэтай любой творчасці з’яўляецца не знешні выгляд рэчаў, а іх унутраны сэнс.
Пасля 30 траўня на сайце будзе размешчаны пост з усімі малюнкамі, а ў чаце «Скаўцкія навіны» будзе запушчана апытанка, дзе шляхам ананімнага галасавання стануць вядомыя пераможцы.
Па вынікам апытанкі аўтары трох лепшых малюнкаў атрымаюць падарункі.
Шчыра запрашаем да ўдзелу і чакаем вашыя малюнкі на нашай пошце.
Напагатове!
З павагай і любоўю, Кацярына Наўмчык.
Малюнкі ўдзельнікаў:
![]() 〈1〉 Лямбовіч Ксенія,
2-гі івянецкі звяз святой Клары,
кап'е Пчала
|
〈2〉 Марыя Габрыэлла |
![]() 〈3〉 Крукава Аліса, 2 івянецкая дружына, кола Божых каровак святой Тэрэзы
|
|
〈4〉 Бурачэўскія Дыяна і Сняжана, 2 івянецкая дружына, кола Божых каровак святой Тэрэзы |
〈5〉 Лях Валерыя, 2 мінская дружына св.Барбары, кола Божых каровак |
〈6〉 Сенкель Багдан, 1 гродзенскі звяз Св. Герарда Маелы |
- Hits: 1208





