Гісторыя сусветнага скаўтынгу

Заснавальнікам скаўцкага руху з'яўляецца Робэрт Бадэн Паўэл (1857—1941), якога ў скаўцкіх колах называюць Бі Пі. Ягоны Дзень народзінаў, 22 лютага, з'яўляецца галоўным скаўцкім святам ва ўсім свеце.

Робэрт Стэфансан Бадэн Паўэл паходзіў з сям'і, вядомай ня толькі ў Лондане і Велікабрытаніі. Ягоны прадзед Джордж Стэфансан - вынаходнік паравоза. Праўнук ня менш знакаміты: пасля англа-бурскай вайны генэрал-маёр Робэрт Бадэн Паўэл стаў нацыянальным героем Велікабрытаніі. Але падчас гэтай вайны ў Паўднёвай Афрыцы, дакладней кажучы падчас асады Мафэкінга, калі горад і брытанскія салдаты былі акружаныя бурскімі салдатамі, Бі Пі назіраў, як хлопчыкі паспяхова перадавалі паведамленні для вайскоўцаў. Калі вярнуўся дадому, ён паспрабаваў перанесці некаторыя з іх выведніцкіх ідэяў на практыку, каб паглядзець, ці будуць яны карыснымі для хлопчыкаў, і ў 1907 годзе ён правёў лагер для 21 хлопчыка на востраве ў Бурым моры недалёка ад затокі ў Дорсэце. Там хлопчыкі вучыліся вынослівасці і ўзаемавыручцы, назіральнасці і кемлівасці, дысцыпліне і самаабслугоўванню. I ўсё гэта адбывалася праз гульню. Па сутнасці Бі Пі вынайшаў новы метад выхавання дзяцей. Лагер меў вялікі поспех. У 1908 годзе Бі Пі напісаў сваю кнігу "Scouting for Boys" ("Скаўтынг для хлопчыкаў"), у якой выклаў рэчы, якія навучалі хлопчыкаў справам накшталт адсечвання, падавання сігналаў, гатавання ежы. Ангельскае слова scout азначае выведнік, даследчык прыроды, жыцця. Kніга мела вялікі поспех. Практычна адразу хлопцы пачалі арганізоўвацца ў Звязы ды Атрады і называць сябе "бой-скаўтамі". Афіцыйна Скаўцкі Рух быў заснаваны ў 1908 годзе.

Відавочна, шмат дзяўчынак таксама палічылі гэтую кнігу цікавай, і, нягледзячы на тое, што для дзяўчынак у той час было нашмат больш праблематычна вандраваць, хадзіць на зборы, яны таксама фармавалі свае Звязы гёл-скаўтаў і рабілі ўсё тое, што было напісана ў кнізе Бі Пі. У 1909 г. у Крыштальным Паляцы ў Лондане адбылося святкаванне гадавіны Руху, у якім удзельнічалі тысячы бой-скаўгаў, акрамя таго была група дзяўчынак, якія, размаўляючы з Бі Пі, спьггалі яго, ці можа дзяўчынка быць скаўтам. Бі Пі паабяцаў, што паспрабуе нешта зрабіць і для дзяўчынак.

У тыя дні дзяўчынкі мелі шмат абмежаванняў, і ідэі наконт іх паездак у лагеры і вандровак былі не асабліва папулярныя сярод большасці людзей. Акрамя таго, шмат хто з бацькоў не жадаў, каб іх дочкі займаліся мужчынскімі справамі. I па той прычыне, што дзяўчынкі не мелі мажлівасці займацца шмат якімі рэчамі, неабходнымі для таго, каб быць скаўтам, трэба было прыдумаць для іх нешта новае. У 1910 годзе Олаў Соўмс Бадэн Паўэл, жонка Бі Пі, пачапа працаваць з дзяўчынкамі. Бадэн Паўэл абраў назву “Гайды" для дзявочай арганізацыі. Гэтая назва (англ. - guides) была ўзятая ад названня знакамітага індыйскага корпуса праваднікоў за іх знаходлівасць і ад швейцарскіх горных праваднікоў, якія ўмелі не толькі падымацца на высачэнныя вяршыні, але і дапамагаць іншым рабіць гэта.

Паступова скаўтынг ды гайдынг з Англіі распаўсюдзіліся на большасць краінаў свету. Сусветны скаўцкі рух арганізацыйна аформіўся на міжнароднай скаўцкай канферэнцыі ў Парыжы ў 1922 годзе. У 1928 годзе бьіла створаная Сусветная асацыяцыя гёл-гайдаў і гёл-скаўтаў.

Пэўны час гайдаўскія і скаўцкія арганізацыі развіваліся асобна. І зараз у свеце паспяхова існуюць бойскаўцкія і гайдаўскія арганізацыі. Але час не стаіць на месцы. У параўнанні з пачаткам XX стагодзя на яго прыканцы ўсё большую ролю пачынаюць адыгрываць жанчыны, зараз яны без асаблівых перашкодаў могуць займацца тым, што іх цікавіць. Таму, шмат у якіх краінах гайдаўская і скаўцкая арганізацыі аб'ядналіся ў адну.

Напрыканцы свайго жыцця Бі Пі напісаў ліст, які ўвесь час насіў у сваёй кайстры ў капэрце з надпісам "Адкрьщь у вьпадку маёй смерці". Гэта апошняе пасланне Галоўнага скаўта свету сваім скаўтам: "... Я веру, што Бог змясціў нас у гэтым цудоўным свеце для нашага шчасця, каб атрымліваць асалоду ад жыцця. Шчасце - гэта не багатая маёмасць, не поспех у кар'еры і не паблажлівасць да сабе.

Адчуваючы моц, ты можаш быць карысным і такім чынам цешыцца жыццём. Прырода пакажа табе якімі цудамі і прыгажосцю яна напоўнена ўсім на радасць. Будзь задаволены тым, што маеш і выкарыстай гэта найлепшым чынам. Глядзі на светлы бок рэчаў, а не на цёмны.

А сапраўдны шлях да шчасця - даваць шчасце іншым людзям. Старайся пакінуць гэты свет лепшым чым ты знайшоў яго. I калі прыйдзе час паміраць, ты можаш быць шчаслівым, адчуваючы, што ва ўсякім выпадку ты не марнаваў дарэмна час, а стараўся зрабіць усё, што ў тваіх сілах. "Быць напагатове" - гэта шчасліва жыць і шчаслівым памерці ў шэрагах скаўтаў. Абяцай "быць напагатове" заўсёды, нават калі вырасцеш. Хай дапамагае табе Бог”.

Мэты скаўтынгу

У чым дапамагае развівацца скаўтынг?

  1. Бог
  2. Здароўе
  3. Характар
  4. Служэнне
  5. Практыка

Скаўтынг вучыць маладых людзей гонару, маралі і такім чынам вядзе іх да Бога...

Святы Ян Павел ІІ

Адгалінаванні скаўтынгу

Ваўчаняты і Божыя Кароўкі
8-11 год
Скаўты і Скаўткі
12 - 16 год
Вандроўнікі і Правадніцы
17 год і да бясконцасці

Усе правы абаронены © 2023